Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Калгары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Калгары
Calgary
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
7 лістапада 1884
Першая згадка
1875
Горад з
Плошча
726.50 км²
Вышыня цэнтра
1048 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 096 833[2] чалавек (2011)
Агламерацыя
1 214 839 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
403, 587, 825
Паштовыя індэксы
T1, T2 і T3
Афіцыйны сайт
Калгары на карце Канады
Калгары (Канада)
Калгары

Калгары (англ.: Calgary) — горад у Канадзе, размешчаны на поўдні правінцыі Альберта, у вобласці перадгор’яў і прэрый, прыкладна за 80 км на ўсход ад водападзелу Канадскіх Скалістых гор.

У 2011 годзе насельніцтва Калгары — 1 096 833 жыхара[2], такім чынам горад стаў не толькі найбуйнейшым у Альберце, але трэцім паводле колькасці насельніцтва ў краіне пасля Таронта і Манрэаля. Разам з прадмесцямі насельніцтва Калгары складала 1 214 839 чалавек, а Калгараўская агламерацыя стала пятай паводле велічыні ў Канадзе ў 2011 годзе. Горад размешчаны ў 294 км на поўдзень ад Эдмантана, сталіцы рэгіёна, а густа населеная зона паміж гэтымі гарадамі вядома як «Калідор Калгары—Эдмантан».

Дзелавая актыўнасць у Калгары ў асноўным звязана з нафтавай прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і турызмам. У 1988 годзе Калгары стаў першым канадскім горадам, у якім прайшлі Зімовыя Алімпійскія гульні.

Калгары ў 1885 годзе

Да таго як у раёне Калгары пасяліліся еўрапейцы, яго не менш за 11 тысяч гадоў засялялі дакловіскія народы[3]. У 1787 годзе картограф Дэвід Томпсан перазімаваў разам з групай індзейцаў пікані на беразе ракі Боу. Ён быў першым вядомым еўрапейцам, які наведаў гэту тэрыторыю, а першым вядомым еўрапейцам, які стала пасяліліся ў раёне Калгары, стаў у 1873 годзе Джон Глен[4]. Тубыльны лад жыцця заставаўся практычна нязменным аж да 1870-х гадах, пакуль еўрапейцы не вынішчылі папуляцыю амерыканскіх бізонаў да амаль поўнага знікнення.

У раёне Калгары быў заснаваны пост Паўночна-Заходняй коннай паліцыі. Аддзяленне гэтай службы было створана ў 1875 годзе для абароны заходніх раўнінаў ад амерыканскіх гандляроў віскі, а таксама для абароны пушной здабычы. Пасля таго як у 1883 годзе да горада падышла Канадская Ціхаакіянская чыгунка і была пабудавана чыгуначная станцыя, Калгары стаў ператварацца ў важны гандлёвы і сельскагаспадарчы цэнтр. У 1885 годзе быў арганізаваны Нацыянальны парк Банф, які разам з гатэлем Банф Спрынгз стаў месцам паломніцтва турыстаў з усяго свету.

Нафту ў Альберце ўпершыню знайшлі ў 1902 годзе, але яна не гуляла важнай ролі ў жыцці правінцыі да 1947 года, калі былі адкрыты яе вялізныя запасы. Калгары адразу апынуўся ў цэнтры нафтавага буму. Дзякуючы арабскаму нафтаваму эмбарга 1973 года, кошты на нафту рэзка падвысіліся, і эканоміка горада пачала расці вельмі хутка. За гады буму ў горадзе адзін за адным пачалі з'яўляцца небаскробы, і адносна невысокі дзелавы раён хутка апынуўся забудаваны шматпавярховымі будынкамі.

У сувязі з тым, што вялікая колькасць калгарцаў была занята ў сектары энергетыкі, наступствы эканамічнага крызісу пачатку 1980-х гадах былі значнымі, і імкліва ўзрос узровень беспрацоўя. Аднак да канца дзесяцігоддзя эканоміка аднавілася. У Калгары хутка ўсвядомілі, што горад не павінен моцна залежыць ад нафты і газу, і яго эканоміка з тых часоў стала больш разнастайнай.

Калгары размешчаны ў пераходнай зоне паміж перадгор'ямі Канадскіх Скалістых гор і канадскімі прэрыямі. Вышыня цэнтру Калгары над узроўнем мора складае прыблізна 1048 м, а вышыня яго аэрапорта — 1083 м. Уласна Калгары займае плошчу ў 726,5 км² (2006), што, напрыклад, перавышае плошчу горада Таронта. Праз горад працякаюць дзве буйныя ракі. Рака Боу цячэ з паўночнага захаду на поўдзень. Яе прыток Элбау цячэ з поўдня на поўнач і ўпадае ў Боу каля даўнтаўна Калгары.

Нафтагазавая прамысловасць ужо не займае пануючага становішча ў калгараўскай эканоміцы, як раней, хоць яе доля ў валавым гарадскім прадукце і застаецца самай буйной. У 2006 годзе рэальны валавы прадукт Калгары, у коштах 1997 года, склаў 52,39 трыльёны канадскіх долараў, а доля нафтагазавай і горнай прамысловасці ў ім — 12%. Найбуйнейшымі нафтагазавымі кампаніямі з'яўляюцца BP, EnCana, Imperial Oil, Suncor Energy, Shell Canada, TransCanada і Nexen — такім чынам, у Калгары размяшчаюцца кіраванні 87% канадскіх вытворцаў нафты і прыроднага газу і 66% вуглездабыўных прадпрыемстваў.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]