Капітуляцыя пад Перавалочнай
Капітуляцыя пад Перавалочнай — капітуляцыя рэштак шведскай арміі пад украінскім мястэчкам Перавалочна 30 чэрвеня (11 ліпеня 1709, альбо 1 ліпеня, паводле тагачаснага шведскага календара), у час Вялікае Паўночнай вайны.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля паражэння пад Палтавай, Карл XII меў намер перавесці шведскае войска на іншы бераг Ворсклы і, такім чынам, дайсці да татарскіх земляў. Наступнай раніцай пасля бітвы, падчас выхаду з Новых Санжараў, аніякіх загадаў не давалася, і паход працягнуўся ўздоўж правага берагу Ворсклы. Каля мястэчка Кішэнькі быў брод праз Ворсклу, але праз памылкі некалькіх афіцэраў, войска прайшло міма яго, дайшоўшы да Перавалочны, што ў пяці кіламетрах на поўдзень.
Капітуляцыя
[правіць | правіць зыходнік]Карл XII з 2 000 салдат здолеў перайсці Дняпро і патрапіць да туркаў з мэтай хутка пераправіцца адтуль у Польшчу. Але 16-тысячны корпус на чале з генералам Левенгаўптам быў прыціснуты 9-тысячным расійскім корпусам князя Меншыкава да Дняпра. Тады Левенгаўпт спытаў вышэйшых афіцэраў, што рабіць: змагацца, або здацца ў палон? Караліны абралі апошняе[1].
Уплыў на далейшы ход вайны
[правіць | правіць зыходнік]Капітуляцыя пад Перавалочнай стала вырашаючым фактарам у пераломе ходу Вялікае Паўночнай вайны і далейшае перамогі ў ёй Расіі. У расійскі палон трапілі 983 шведскіх афіцэраў (у т.л. генерал Левенгаўпт, які памёр у палоне ў 1719 годзе), 12 575 салдат і 6 456 чалавек, не прымаўшых удзелу ў баях (прыслуга, жанчыны, дзеці)[2]. Карл XII нічога не зрабіў, каб паспрабаваць вызваліць свайго генерала з палону, а сам на некалькі гадоў застаўся ў Бендэры, у тагачаснай Асманскай імперыі.
Зноскі
- ↑ Uddgren, H.E. Karolinen Adam Ludvig Lewenhaupt. — Uddevala: Barneviks Tryckeri, 1950. — С. 198.
- ↑ Englund, Peter. Poltava. — 1988. — С. 340-341. — ISBN ISBN 91-7486-050-X.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энглунд Петер. Полтава: Рассказ о гибели одной армии = Englund P. Poltava. Berattelsen om en armés undergång. — Stockholm: Atlantis, 1989. — Москва: Новое книжное обозрение, 1995. — ISBN 5–86793–005-Х.
- Военная энциклопедия / Под ред. В. Ф. Новицкого и др. — СПб.: т-во И. В. Сытина, 1911—1915.