Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Карл Фацэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Фацэр
шведск.: Karl Fazer
Род дзейнасці спартыўны стралок, бізнесмен
Дата нараджэння 16 жніўня 1866(1866-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1932(1932-10-09) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Фінляндыя
Жонка Берта Фацэр
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Cross of Liberty, 4th Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Ота Фацэр ( 16 жніўня 18669 кастрычніка 1932) — фінскі бізнэсмэн і спартыўны стралок.

Нарадзіўся ў Хельсінкі і памёр у Ёкіёнене. У яго было чацвёра дзяцей. Яго бацька, Эдуард Петэр Фацэр (першапачаткова Fatzer), быў кушнерам швейцарскага паходжання .

Фацэр вывучаў пекарскую справу ў Берліне, Парыжы і Санкт-Пецярбургу, перш чым стаць піянерам фінскай прамысловасці кандытарскіх вырабаў. Разам са сваёй жонкай Бертай адкрыў французскі-расійскую краму кандытарскіх вырабаў у Глогатан (Kluuvikatu) 3 у Хельсінкі 17 верасня 1891 года. Пазней адкрыў фабрыкі па вытворчасці шакаладу і цукерак у Родбергу (фін. Пунавуоры).

Заснаваная ім кампанія Fazer па-ранейшаму існуе. Шмат з яго прадуктаў сталі класічнымі, асабліва «Fazer Blue» («Fazerin Sininen» на фінскай мове, «Fazer Blå» на шведскай мове), брэнд шакаладу, які часта параўноўваюць з салмякі, цукеркамі, якія з'яўляецца часткай фінскай нацыянальнай ідэнтычнасці. Рэцэпт (швейчарскі) «Fazer Blue» з'явіўся ў сям'і ў якаясці падзякі сыну Карла Фацэра Свену Фацэру за догляд хворага хлопчыка. Гэты рэцэпт выкарыстоўваецца з 1922 года, калі шакалад быў прадстаўлены на рынку ў сваёй характэрнай сіняй ўпакоўцы.

Карл Фацэр быў аматар прыроды, знаўца птушак, паляўнічы і рыбак. Заснаваў мноства прыродных паркаў у Фінляндыі.

Карл Фацэр таксама быў выдатным стралком і ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у 1912 годзе. Заняў 12-е месца ў адзіночным заліку і пятае месца ў камандным.

Зноскі