Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Кармэн (опера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кармэн
ісп.: Jorge
Плакат да прэм'еры, 1875
Плакат да прэм'еры, 1875
Кампазітар
Лібрэтыст Анры Мяльяк[d][1] і Людовік Галеві[d][1]
Мова лібрэта французская
Крыніца сюжэту Навела Праспера Мерымэ «Кармэн»
Жанр опера камік, опера[1], French opera[d]
Дзеяў 4[1]
Год стварэння 1874
Першая пастаноўка 3 сакавіка 1875[1]
Месца першай пастаноўкі Парыж
Месца дзеяння Іспанія
Час дзеяння 1800-я
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Кармэ́н» — опера Жоржа Бізэ ў 4 актах, лібрэта Мельяка і Галеві па матывах аднайменнай навелы Праспера Мерымэ.

Гісторыя стварэння, прэм’ера і першыя водгукі

[правіць | правіць зыходнік]

Жорж Бізэ пачаў працаваць над размоўнай операй «Кармэн» у 1874 годзе. Прэм'ера «Кармэн» адбылася ў Францыі ў Парыжы ў тэатры «Апера-Камік» 3 сакавіка 1875 года і скончылася поўным правалам. Нават парыжане, якія лічыліся дасведчанымі гледачамі, аказаліся не гатовымі да падобнага рэалізму на сцэне. Сталічныя французскія газеты спаборнічалі ў вострасці крытычных водгукаў пра оперу «Кармэн».

Менавіта негатыўныя рэцэнзіі стварылі «Кармэн» велізарную папулярнасць. Толькі на сцэне парыжскай Камічнай оперы і толькі ў прэм’ерны сезон прайшло прынамсі пяцьдзясят спектакляў. Тым не менш, «Кармэн» надоўга знікла з парыжскіх падмосткаў і была адноўлена толькі ў 1883 годзе ў рэдакцыі Эрнэста Гіро (ён замяніў гутарковыя дыялогі рэчытатывамі, а таксама дадаў некалькі балетных сцэн, выкарыстаўшы музыку з іншых твораў Жоржа Бізэ). У значнай ступені вяртанню оперы на парыжскую сцэну спрыяла трыумфальнае шэсце оперы «Кармэн» па гарадах Еўропы, Расійскай імперыі і Амерыкі.

Прэм’ера ў Мінску адбылася 23 мая 1933 года.

Опера «Кармэн» і сёння адзін з самых папулярных тэатральных твораў[2].

У 1967 годзе Радзівонам Шчадрыным з выкарыстаннем музычнага матэрыялу оперы была напісана «Кармэн-сюіта».

Галі-Мар'і — першы выканаўца партыі Кармэн. Фатаграфія студыі Надара
Партыя Голас Выканаўца на прэм’еры
3 сакавіка 1875
Дырыжор: Адольф Дэлофр
Кармэн мецца-сапрана ці сапрана Селесціна Галі-Мар’е
Дон Хазэ тэнар Поль Леры
Эскамілья барытон Жак Буі
Мікаэла сапрана Маргарыта Шапюі
Суньіга бас Эжэн Дзюфрыш
Маралес барытон Эдмон Дзювернуа
Фраскіта сапрана Аліса Дзюкас
Мэрсэдэс мецца-сапрана Эстэр Шэвалье
Данкайра барытон П’ер-Арман Патэль
Рэмендада тэнар Барна
Лілас-Пасцья без спеву M. Nathan
Праваднік без спеву М. Тэст
Афіцэры, салдаты, вулічныя хлапчукі, працаўніцы цыгарнай фабрыкі,
маладыя людзі, цыганы і цыганкі, кантрабандысты, тарэадоры, пікадоры, народ

За час жыцця пастаўноўкі ў Беларускім оперным тэатры, ролі Кармэн выконвалі: Л. Александроўская, Л. Галушкіна, С. Данілюк, Н. Галеева, Н. Руднева, А. Абразцова, А. Волкава.

Кароткі змест

[правіць | правіць зыходнік]

Усё дзеецца ў Іспаніі, прыблізна 1830 год

У Севільі, каля цыгарэтнай фабрыкі, спыніўся драгунскі эскадрон. Салдаты любуюцца харошымі дзяўчатамі — працаўніцамі фабрыкі. У пошуках драгуна Хазэ прыходзіць Мікаэла, але салдаты кажуць ёй, што Хазэ ў іншым эскадроне і што хутка той эскадрон прыйдзе ім на змену. Мікаэла адыходзіць. Неўзабаве адбываецца змена эскадрона. Капітан Суньіга, гутарачы з сяржантам Хазэ, захапляецца працаўніцамі цыгарэтнай фабрыкі, але Хазэ адзіны, хто не цікавіцца імі — у яго ёсць нявеста Мікаэла, якая яму мілейшая за ўсіх.

Чуць фабрычны званок і дзяўчаты выходзяць на вуліцу на перапынак. Усе яны трымаюць у роце цыгарэты. Іх тут жа акружаюць мужчыны. Але вось з’яўляецца тая з іх, якую чакаюць з асаблівым нецярпеннем — цыганка Кармэн. Яна прызвычаілася да таго, што ўсе мужчыны вакол не адрываюць ад яе погляду, сама ж яна атрымоўвае асалоду ад насмешкі з іх, з іх пачуццяў. Ніхто, у тым ліку і яна сама, не можа ведаць, хто сёння стане аб’ектам яе ўвагі, а хто заўтра. Аднак ёй не падабаецца, што Хазэ — адзіны, хто не звяртае на яе ніякай увагі, і яна кідае яму пад ногі кветку. Ізноў звініць званок і дзяўчаты вяртаюцца назад на працу.

Вяртаецца Мікаэла і перадае Хазэ прывет ад ягонай маці, якая чакае яго ў вёсцы. Абое прызнаюцца ва ўзаемным каханні. Пасля адыходу Мікаэлы з фабрыкі даносіцца шум. Аказалася, што працаўніцы пасварыліся, і адна параніла другую. Вінаватай аказалася Кармэн. Капітан Суньіга загадвае Хазэ пільнаваць Кармэн, а сам адпраўляецца за ордарам на яе арышт. Аднак за гэты час Кармэн удаецца, скарыстаўшыся ўсім сваім абаяннем, спакусіць Хазэ, і ён расслабляецца. Калі Суньіга прыносіць ордар на арышт Кармэн, Хазэ дапамагае ёй бегчы з-пад варты.

Прайшло два месяцы. У карчме «Лілас Пасцья» Кармэн з сяброўкамі Фраскітай і Мэрсэдэс танцамі забаўляе наведвальнікаў. Тут жа і капітан Суньіга. Ён паведамляе, што Хазэ за тое, што дапамог ёй бегчы, адбыў турэмны тэрмін і разжалаваны ў салдаты, а цяпер выйшаў на свабоду і хутка прыйдзе да Кармэн. Акружаны натоўпам уваходзіць тарэадор Эскамілья і таксама дзівіцца прыгажосці і абаянню Кармэн. Пасля зачынення карчмы для звычайных наведвальнікаў у ёй застаюцца толькі кантрабандысты — Данкайра, Рэмендада, Кармэн, Фраскіта і Мэрсэдэс. Яны збіраюцца ісці на чарговую справу, толькі Кармэн адмаўляецца. Яна хоча дачакацца Хазэ, у якога цяпер закахана. Тады кантрабандысты прапануюць ёй прыцягнуць Хазэ да сваіх спраў. Хазэ прыходзіць, аднак неўзабаве здалёк пачуўся гук трубы, якая заклікае яго ў казарму на вячэрнюю паверку. Кармэн ізноў выкарыстоўвае ўсё сваё акцёрскае майстэрства, каб Хазэ застаўся з ёй. Ён доўга вагаецца паміж салдацкім абавязкам і каханнем да яе. Але тут здараецца выпадак, які расстаўляе ўсё па сваіх месцах: вяртаецца капітан Суньіга і загадвае Хазэ вяртацца ў казарму. Хазэ адмаўляецца выканаць загад і агаляе шпагу. Так ён становіцца дэзерцірам і вымушаны застацца з Кармэн і з кантрабандыстамі. Данкайра і Рэмендада абяззбройваюць Суньігу і адводзяць з сабой, каб ён не падняў трывогу і тым самым не сарваў іх справы з кантрабандай.

У горах недалёка ад мяжы праз час. Кантрабандысты на чарговай справе. Аднак Кармэн ужо астыла да Хазэ, ды і яму не па душы такое рамяство. Паміж ім і Кармэн пачаліся спрэчкі. Кантрабандысты ідуць да мяжы, пакінуўшы Хазэ на варце. Перасільваючы страх, у горы шукаючы Хазэ прыходзіць Мікаэла. Яна бачыць, як Хазэ ў некага страляе і хаваецца. Аднак Хазэ прамахнуўся, і перад ім узнікае Эскамілья, які прызнаецца яму, што таксама шукае Кармэн і што ён усё ведае пра самога Хазэ. Супернікі гатовыя біцца на кінжалах, але тым часам вяртаюцца кантрабандысты за пакінутым таварам, дуэль спыняецца. Забраўшы тавар, кантрабандысты хочуць ісці, але заўважаюць Мікаэлу і хочуць яе забіць, але Хазэ ратуе дзеўку. Паміж Хазэ і Эскамілья адбываецца бурнае высвятленне адносін, ён гатовы накінуцца на яго, але Мікаэла паведамляе, што маці Хазэ пры смерці і чакае яго, і ён спыняецца. Цяпер ён пойдзе да маці, але потым ён клянецца знайсці Кармэн і давесці гэту гутарку да канца.

Эскамілья адыходзіць, запрашаючы ўсіх у Севілью на бой быкоў, які ён прысвеціць Кармэн.

Дзея чацвёртая

[правіць | правіць зыходнік]

Плошча перад цыркам у Севільі. Ідуць падрыхтоўкі да бою быкоў. Плошча поўная народу, вакол пануе весялосць. Нарэшце з’яўляецца Эскамілья. Натоўп ледзь не на руках уносіць яго ў цырк. Фраскіта і Мэрсэдэс папярэджваюць Кармэн, што за ёй сочыць Хазэ. Але яна не баіцца сустрэчы з ім. Усё збіраюцца ў цырку, а Хазэ знаходзіць Кармэн і заступае ёй дарогу. Ён нагадвае ёй пра тое, як раней яна яго кахала, і просіць вярнуцца да яго, затым слёзна моліць і, нарэшце, пагражае. Але ўсё дарма. Кармэн больш не кахае яго. І ўрэшце гэта зусім даводзіць Хазэ да поўнай роспачы: ён забівае Кармэн. Яго арыштоўваюць.

Эдуард Манэ. Эмілія Амбр у ролі Кармэн

У гонар галоўнай гераіні оперы названы астэроід (558) Кармэн , адкрыты ў 1905 годзе.

Зноскі

  1. а б в г д е Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  2. Belcanto.Ru | Опера Жоржа Бизе «Кармен» (Carmen)