Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Каталог Месье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першы ліст трэцяга выдання каталога Месье

Каталог Месье — спіс з 110 астранамічных аб'ектаў, складзены французскім астраномам Шарлем Месье і ўпершыню выдадзены ў 1774. Месье быў паляўнічым за каметамі і паставіў мэту скласці каталог нерухомых туманнасцяў і зоркавых скапленняў, якія можна было зблытаць з каметамі. Такім чынам, у каталог трапілі разнастайныя астранамічныя аб'екты: галактыкі, шаравыя скопішчы, эмісійныя туманнасці, рассеяныя скопішчы, планетарныя туманнасці. Сапраўдная прырода гэтых аб'ектаў у часы Месье яшчэ не была вядомая. Месье ў сваім каталогу апісваў іх проста як туманнасці (з зоркамі або без іх) або вялікай колькасці зорак.

Першае выданне ўключала аб'екты M1 — M45. Каталог у канчатковым выглядзе быў створаны ў 1781 і апублікаваны ў 1784 каталог утрымліваў 102 аб'екта; пазней ён дапаўняецца Гершэлем некаторымі аб'ектамі, якія назіраліся Месье, але па тых або іншых прычынах не трапілі ў апошняе выданне каталога. Для многіх з гэтых аб'ектаў прысвоены Месье нумар да гэтага часу застаецца асноўным назвай.

Паколькі Месье жыў у Францыі, якая знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, у каталог уключаны толькі аб'екты паўночней 35° паўднёвай шыраты. Такія буйныя ўтварэнні, як Магеланава воблака, засталіся па-за рамкамі спісу.

Усе аб'екты каталога ў адной выяве

[правіць | правіць зыходнік]

Error: Must specify an image in the first line.


Палажэнне аб'ектаў на карце зорнага неба

[правіць | правіць зыходнік]