Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Каталізатар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каталізатары — рэчывы, якія паскараюць хімічныя рэакцыі ці выклікаюць іх, але не ўваходзяць у састаў прадуктаў рэакцыі. Адрозніваюць каталізатары гамагеннага і гетарагеннага каталізу. Тыповыя каталізатары для гамагеннага каталізу — пратонныя і апратонныя кіслоты, асновы, некаторыя комплексы металаў, для гетэрагеннага — металы, аксіды металаў, сульфіды і інш. Біялагічныя каталізатары называюць ферментамі.

У прамысловасці выкарыстоўваюць каталізатары, якія маюць высокую каталітычную актыўнасць і селектыўнасць, тэрмаўстойлівасць, механічную трываласць, лёгка рэгенеруюцца, устойлівыя да ўздзеяння каталітычных ядаў — рэчываў, што часткова ці цалкам падаўляюць каталітычную актыўнасць, а таксама маюць працяглы тэрмін выкарыстання. Асноўныя ўласцівасці каталізатараў фарміруюцца ў працэсе іх сінтэзу, вызначаюцца хімічным саставам ці ўплывам прамотараў — рэчываў, дабаўленне якіх у каталізатары павялічвае яго актыўнасць, селектыўнасць і ўстойлівасць. Актрымліваюць каталізатары асаджэннем з водных раствораў солей з наступным награваннем утвораных злучэнняў, тэрмічным раскладаннем цвёрдых солей, нанясеннем актыўнага кампанента на носьбіт, механахімічным і іншымі метадамі.