Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Клерыкалізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Клерыкалізм (лац.: clericalis — «царкоўны») — палітычны кірунак, які дамагаецца галоўнай ролі царквы і духавенства ў грамадскім, палітычным і культурным жыцці. У вузейшым, эклезіялагічным сэнсе — арганізацыя царкоўнага жыцця, якая прадугледжвае панаванне кліра — прафесійнага духавенства. Варта адрозніваць ад тэакратыі. Процілеглы тэрмін — секулярызм.

Носьбітамі клерыкалізму выступаюць духавенства і звязаныя з царквой асобы. Клерыкалізм выкарыстоўвае ў сваіх мэтах не толькі царкоўны апарат, але і розныя клерыкальныя арганізацыі, клерыкальныя палітычныя партыі, а таксама створаныя пры цесным удзеле царквы прафсаюзныя, маладзёжныя, жаночыя, культурныя і іншыя арганізацыі. Клерыкальныя партыі ўзніклі разам з парламентарызмам, хоць клерыкалізм, як светапогляд і палітычны ідэал, непараўнальна больш старажытны.

Зноскі

под ред. Цамеряна И. П. Краткий научно-атеистический словарь. — М.: Наука, 1964. С. 644.