Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Кумулятыўны эфект

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Унітарны выстрал з кумулятыўным снарадам у разрэзе

Кумулятыўны эфект, кумуляцыя, эфект Манро (анг. Munroe effect) — узмацненне дзеяння выбуху шляхам яго канцэнтрацыі ў зададзеным кірунку, дасягаецца ўжываннем зарада з выманнем, процілеглай да месцазнаходжання дэтанатара і звернутай у бок аб'екта атакі. Кумулятыўнае выманне, звычайна канічнай формы, пакрываецца металічным абліцоўваннем, таўшчыня якога можа вагацца ад доляў міліметра да некалькіх міліметраў.

Кумулятыўны эфект ўжываецца ў даследчых мэтах (магчымасць дасягнення вялікіх хуткасцяў рэчыва - да 90 км/с), у горнай справе, у ваеннай справе (бранябойныя снарады).