Лука Лукіч Кандратовіч
Выгляд
Лука Лукіч Кандратовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1866 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя, УНР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1885- |
Званне |
|
Камандаваў | 1916 - 1-я пяхотная дывізія |
Бітвы/войны | Руска-Японская вайна, Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна |
Лука Лукіч Кандрато́віч (17 кастрычніка 1866, Мінск — не раней за 1918) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-маёр, член Украінскай Народнай Рады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў 3-е Аляксандраўскае вайсковае вучылішча (Масква, 1887), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (Санкт-Пецярбург, 1895, на выдатна). Палкоўнікам удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў. У гады Першай сусветнай вайны — генерал-маёр, загадчык 1шай пяхотнай дывізіі.
Удзельнік Першага і Другога Украінскіх Вайсковых з’ездаў у 1917 годзе. На апошнім быў выбраны ў Украінскі генеральны вайсковы камітэт, дзе узначаліў камісію спецслужбаў.
На пачатку 1918 года выехаў у Ташкент, дзе узначаліў антысавецкую Туркестанскую вайсковую арганізацыю. Далейшы лёс невядомы.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]