Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко
Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка (ЛНУ імя І. Франка) | |
---|---|
Львівський національний університет імені Івана Франка | |
Галоўны корпус Львоўскага ўніверсітэта (былы будынак Галіцкага сейма) | |
Арыгінальная назва | Львівський національний університет імені Івана Франка |
Міжнародная назва | Ivan Franko National University of Lviv |
Дэвіз | Раtriаe dесоri сіvibus еducаndis |
Заснаваны | 1661 |
Рэктар | Уладзімір Мельнік |
Рэктар | Volodymyr Melnyk[d] |
Студэнты | 11 649 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Універсітэцкая 1, Львоў, 79000, Украіна |
Сайт | lnu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко (укр.: Львівський національний університет імені Івана Франка) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова IV (вышэйшага) ступеня акрэдытацыі са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў горадзе Львове, буйнейшы навуковы і адукацыйны цэнтр Заходняй Украіны. Адзін са старэйшых універсітэтаў Усходняй Еўропы і старэйшы ўніверсітэт Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з Гадзяцкім дагаворам 1658 г. урад Рэчы Паспалітай абяцаў адкрыць на ўкраінскіх землях дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы — акадэміі: адну ў Кіеве, а другую там, дзе знойдзецца для яе адпаведнае месца. Акадэміям былі абяцаныя такія ж правы ўніверсітэта, якімі карыстаўся Кракаўскі ўніверсітэт. Тады ж ордэн езуітаў зрабіў стаўку на свой львоўскі асяродак. Езуіты з’явіліся ў Львове яшчэ ў канцы XVI ст., а ў 1608 г. адкрылі тут свой калегіум. Езуіты разумелі магчымасць стварэння ўніверсітэта ў Львове на аснове праваслаўнай брацкай школы, таму пастаянна дамагаліся ператварэння ў акадэмію менавіта свайго калегіума.
Пасля неаднаразовых зваротаў кароль Ян II Казімір 20 студзеня 1661 г. падпісаў прывілей, які надаваў езуіцкаму калегіўму ў Львове правы акадэміі і статус універсітэта з правам выкладання ўсіх тагачасных універсітэцкіх дысцыплін, прысуджэння вучоных ступеняў бакалаўра, ліцэнцыята, магістра і доктара. Аднак адразу ж пасля падпісання прывілея стварэнне акадэміі ў Львове сустрэла рашучую апазіцыю Кракаўскага ўніверсітэта і асобных уплывовых асоб дзяржавы, якія яго падтрымлівалі. Нягледзячы на перашкоды, у Львоўскай езуіцкай акадэміі навучанне вялося на ўзор іншых еўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў. Навучанне вялося на польскай мове і лацінай. А пасля кароль Аўгуст III у 1758 г. пацвердзіў каралеўскі прывілей ад 20 студзеня 1661 г. Аднак акадэмію зачынілі ў 1773 г. падчас забароны ордэна езуітаў.
Дзейнасць навучальнай установы была адноўлена ў 1784 г., калі яна атрымала назву Іосіфінскага універсітэта (у гонар імператара Іосіфа ІІ). Навучальны працэс ва ўніверсітэце быў пераведзены на нямецкую мову. У 1805—1817 гг. навучальная ўстанова мела статус ліцэя. У 1817 г. яна аднавіла правы вышэйшай навучальнай установы як Універсітэт Франца I (у гонар імператара Франца I). Акадэмія атрымала будынак манастыра і касцёла трынітарыяў. У касцёле была арганізавана бібліятэка. 16 лістапада 1784 г. адбылося яе ўрачыстае адкрыццё. Пасля абстрэлу і бамбардзіроўкі Львова падчас рэвалюцыйных падзей ў 1848 г. з 50 тыс. кніг засталіся толькі 13 тыс., таксама было знішчана шмат рукапісаў. У 1851 г. універсітэту перадалі пабудаваны ў 1842 г. інтэрнат езуітаў для шляхецкай моладзі.
8 лістапада 1919 г. наказам кіраўніка Польскай Рэспублікі Юзафа Пілсудскага вышэйшая навучальная ўстанова была перайменавана ва Універсітэт Яна Казіміра (у гонар караля Рэчы Паспалітай Яна ІІ Казіміра, які лічыцца заснавальнікам навучальнай установы). У 1920-1930-я гг. навучанне ва ўніверсітэце вялося на польскай мове. Пасля далучэння Заходняй Украіны да СССР указам ад 8 студзеня 1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета УССР змяніў назву ўстановы на Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт і прысвоіў яму імя выбітнага ўкраінскага пісьменніка, паэта і грамадскага дзеяча Івана Франка. У савецкія часы навучанне ва ўніверсітэце вялося на украінскай і рускай мовах. У кастрычніку 1999 года щніверсітэт атрымаў статус нацыянальнага і пачаў называцца Львоўскім нацыянальным універсітэтам імя Івана Франко.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Біялагічны
- Геаграфічны
- Геалагічны
- Гістарычны
- Журналістыкі
- Замежных моў
- Культуры і мастацтва
- Міжнародных адносін
- Механіка-матэматычны
- Перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі
- Прыкладной матэматыкі ды інфарматыкі
- Фізічны
- Філалагічны
- Філасофскі
- Хімічны
- Эканамічны
- Электронікі
- Юрыдычны
Каледжы
[правіць | правіць зыходнік]- Педагагічны каледж
- Правазнаўчы каледж
- Прыродазнаўчы каледж
Інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут паслядыпломнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
Некаторыя выбітныя студэнты, выпускнікі і выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Франко, украінскі пісьменнік, паэт, даследчык, грамадскі дзеяч.
- Алаіза Пашкевіч, беларуская паэтэса (псеўданім «Цётка»), грамадскі дзеяч, публіцыст.
- Станіслаў Лем, польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг.
- Якаў Галавацкі, украінскі паэт, пісьменнік, вучоны, фалькларыст.
- Багдан-Ігар Антоніч, украінскі паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратуразнаўца.
- Іларыён Свянціцкі, украінскі этнограф.
- Казімеж Міхалоўскі, польскі археолаг.
- Вольга Фрэймут, украінскі журналіст, вядучая, акторка і пісьменніца.
- Святаслаў Вакарчук, украінскі музыкант, кампазітар, лідар гурта «Океан Ельзи».
- Георгій Гангадзэ, украінскі журналіст і грамадскі дзеяч.
- Алег Цягнібок, украінскі палітык, дзеяч нацыяналістычнага руху.
- Стэфанія Туркевіч