Ліберальная партыя Аўстраліі
Ліберальная партыя Аўстраліі | |
---|---|
Liberal Party of Australia | |
Лідар | Малкальм Тэрнбул |
Заснавальнік | Роберт Мензіс |
Дата заснавання | 31 жніўня 1945 |
Штаб-кватэра | Канбера |
Краіна | |
Ідэалогія | Кансерватызм , Неалібералізм |
Інтэрнацыянал | |
Саюзнікі і блокі | National Party of Australia, Country Liberal Party |
Колькасць членаў | 80 000 |
Сайт | liberal.org.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліберальная партыя Аўстраліі (англ.: Liberal Party of Australia) — аўстралійская ліберальна-кансерватыўная палітычная партыя, партыя «сярэдняга класа». З часу яе заснавання ў 1945 яна з'яўляецца асноўнай правацэнтрысцкай партыяй Аўстраліі, які супернічае за палітычную ўладу ў краіне з левацэнтрысцкай Аўстралійскай лейбарысцкай партыяй як на федэральнай, так і на штатным узроўні.
Заснавана 31 жніўня 1945 на канферэнцыі кансерватыўных партый і іншых груповак, апазіцыйных кіруючай лейбарысцкай партыі.
У яе склад увайшлі:
- Партыя Адзінай Аўстраліі
- Аўстралійская жаночая нацыянальная ліга - кансерватыўная жаночая арганізацыя
- Юныя нацыяналісты - кансерватыўная моладзевая арганізацыя.
На федэральным узроўні Ліберальная партыя з'яўляецца кіруючай з 1996 у складзе традыцыйнай кааліцыі з Нацыянальнай партыяй. На выбарах 2004 кааліцыя атрымала большасць не толькі ў Палаце прадстаўнікоў, але і ў Сенаце . На ўзроўні штатаў абедзве гэтыя партыі знаходзяцца ў апазіцыі ва ўсіх штатах і тэрыторыях краіны. У знешняй палітыцы Ліберальная партыя выступае за падтрыманне і ўмацаванне традыцыйных саюзаў Аўстраліі з ЗША і Вялікабрытаніяй, што часам наносіць шкоду адносінам з яе азіяцкімі суседзямі.
У 1977 ад Ліберальнай партыі адкалолася лева-ліберальная партыя Аўстралійскія дэмакраты.
Доўгі час (1950-1960-я гады) характэрнай рысай Ліберальнай партыі быў антыкамунізм . У 1951 была нават прадпрынятая спроба забараніць Камуністычную партыю.
Лідары Ліберальнай партыі з 1945
[правіць | правіць зыходнік]- Роберт Мензіс 1945-1966 (прэм'ер-міністр 1949-66)
- Гаральд Холт 1966-1967 (прэм'ер-міністр 1966-67)
- Джон Гортан 1968-1971 (прэм'ер-міністр 1968-71)
- Уільям Макмагон 1971-1972 (прэм'ер-міністр 1971-72)
- Білі Снедден 1973-1975
- Малкальм Фрэйзер 1975-1983 (прэм'ер-міністр 1975-83)
- Эндру Пікок 1983-1985
- Джон Говард 1985-1989
- Эндру Пікок 1989-1990
- Джон Х'юсан 1990-1994
- Аляксандр Доунер 1994-1995
- Джон Говард 1995-2007 (прэм'ер-міністр 1996-2007)
- Брэндан Нэльсан 2007-2008
- Малкальм Тэрнбул 2008-2009
- Тоні Эбат 2009-2014
- Малкальм Тэрнбул з 2015