Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Маладая Італія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Маладая Італія» (італ.: Giovine Italia) — італьянская рэвалюцыйная падпольная арганізацыя ў 1831—1834 і 1840—1848 гадах.

Заснавана ў 1831 годзе Дж. Мадзіні ў Марселі. Галоўнай мэтай арганізацыі было вызваленне Італіі ад іншаземнай няволі і стварэнне Італьянскай рэспублікі. Да сярэдзіны 1832 года падпольныя аддзяленні «Маладой Італіі» былі, як правіла, не вялікія. У іх уваходзілі па 200—300 чалавек, а часам і па 20—30 чалавек. Аднак у Мілане колькасць членаў «Маладой Італіі» ў маі 1833 года перавышала 3 тыс. чалавек. У друкарні, якая была схавана ў закінутых каменяломнях каля Марселя Дж. Мадзіні выдаваў часопіс «Маладая Італія», які тайна перапраўляў у Італію. Практычная дзейнасць «Маладой Італіі» звялася да арганізацыі змоў, якія, як лічыў Дж. Мадзіні павінны стаць штуршком да агульнаітальянскай рэвалюцыі. Пасля няўдалай спробы ў 1833—1834 гг. падняць паўстанне ў П'емонце і Савоі «Маладая Італія» была разгромлена. Толькі ў адным П'емонце было пакарана смерцю 12 чалавек. Яшчэ 14 чалавек, у тым ліку і Дж. Мадзіні, былі прысуджаны да смерці завочна. Мела шанцы на поспех паднятае «Маладой Італіяй» у 1837 годзе паўстанне на Сіцыліі, але яно было падушана. 94 удзельнікі паўстання былі павешаны. Паўстанні і змовы, у якіх удзельнічалі члены «Маладой Італіі», не сустракаючы падтрымкі народных мас, нязменна сканчаліся няўдачай, нягледзячы на гераічнасць іх удзельнікаў. У сакавіку 1848 года «Маладая Італія» была рэарганізавана і спыніла існаванне пад гэтыя імем.