Марыестад
Выгляд
| ||||||||||||||||||||
Марыестад (швед. Mariestad) — горад у лене Вестра-Гёталанд Швецыі. Размешчаны на паўднёва-ўсходнім беразе возера Венерн. З’яўляецца цэнтрам аднайменнай камуны. Да 1997 года з’яўляўся сталіцай Скарабарга, а ў перыяд 1583—1646 быў рэзідэнцыяй біскупства Царквы Швецыі.