Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе»
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 28 кастрычніка 1974
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 24 сакавіка 1975[1]
Колькасць 1-я ступень — каля 20 000
2-я ступень — каля 120 000
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Малодшая Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «За адзна́ку ў во́інскай слу́жбе» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 кастрычніка 1974 года. Аўтар малюнка медаля — мастак А. Б. Жук.

Статут медаля

[правіць | правіць зыходнік]

Медалём «За адзнаку ў воінскай службе» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота, пагранічных і ўнутраных войскаў:

  • за выдатныя паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы;
  • за асаблівыя адрозненні на вучэннях і манеўрах, пры нясенні баявой службы і баявога дзяжурства;
  • за адвагу, самаадданасць і іншыя заслугі, праяўленыя ў перыяд праходжання вайсковай службы.

Узнагароджанне медалём «За адзнаку ў воінскай службе» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Міністрам абароны СССР, Міністрам унутраных спраў СССР, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.

Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» складаецца з двух ступеняў. Вышэйшай ступенню медаля з'яўляецца I ступень.

Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» носіцца на правым боку грудзей ніжэй ордэнаў СССР. Стужка да медаля на агульнай планцы размяшчаецца пасля стужкі да медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР».

Апісанне медаля

[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» I ступені вырабляецца з латуні і мае форму выпуклай пяціканцовай зоркі, у прамежках паміж канцамі якой размешчаны пяць шчытоў з эмблемамі асноўных родаў войскаў. У цэнтры медаля — профільная выява салдата, матроса і лётчыка, абрамленая кальцом з надпісам «За отличие в воинской службе» і двума лаўровымі галінкамі ўнізе. Усе выявы на медалю выпуклыя. Рэверс медаля малюнкаў не мае, толькі ў ніжняй частцы рэверсу (на 6 гадзін па цыферблаце) размешчана маленькае рэльефнае кляймо маскоўскага манетнага двара ў выглядзе трох стылізаваных літар «ММД».

Памер медаля паміж супрацьлеглымі канцамі зоркі 38 мм.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з латуневай калодачкай шырынёй 29,5 мм і вышынёй 27,5 мм. Калодачка пакрыта шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру з дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краях. Шырыня стужкі 24 мм, палосак — 3 мм, адлегласць палоскі ад краю — 3 мм. У цэнтры калодкі на стужцы змешчана латуневая пяціканцовая зорачка. Калодачка мае на адваротным боку наразны штыфт з гайкай для прымацавання медаля да адзежы. Прыціскная гайка дыяметрам 19 мм мае кляймо «МОСКОВСКИЙ МОНЕТНЫЙ ДВОР» выпуклымі літарамі.

Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» ІІ ступені, яго калодка і зорачка на стужцы вырабляюцца з мельхіёру.

Гісторыя медаля

[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку 1981 года медалём «За адзнаку ў воінскай службе» I ступені было ўзнагароджана больш за 3 тысячы ваеннаслужачых, медалём II ступені — каля 25 тысяч ваеннаслужачых. На 1985 год медалямі I і II ступені было ўзнагароджана каля 5 тысяч і каля 40 тысяч ваеннаслужачых адпаведна.

Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «За адзнаку ў воінскай службе» I ступені было ўзнагароджана каля 20 тысяч, медалём II ступені — каля 120 тысяч.

У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 медаль былога СССР, з аналагічнай назвай і колькасцю ступеняў, застаўся ва ўзнагароднай сістэме Расіі на пераходны перыяд, да ўвядзення новых дзяржаўных узнагарод Расіі[2].

У Расійскай Федэрацыі ўзнагароджанні медалём пераходнага тыпу ажыццяўляліся да канца 1994 года[3][4].

Зноскі

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 206—207. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 62—63.

Медаль «За отличие в воинской службе». Ордена и медали СССР. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 06 января 2008.