Мова праграмавання высокага ўзроўню
У інфарматыцы высокаўзроўневая мова праграмавання — гэта мова праграмавання з моцнай абстракцыяй ад дэталяў камп’ютара. У адрозненне ад моў праграмавання нізкага ўзроўню, яна можа выкарыстоўваць элементы натуральнай мовы, быць прасцейшай у выкарыстанні або можа аўтаматызаваць (ці нават цалкам хаваць) значныя вобласці вылічальных сістэм (напрыклад, кіраванне памяццю), што робіць працэс распрацоўкі праграмы больш простым і больш зразумелым, чым пры выкарыстанні мовы ніжэйшага ўзроўню. Аб’ём прадастаўляемых абстракцый вызначае, наколькі «высокаўзроўневай» з’яўляецца мова праграмавання[1].
У 1960-я гады мова праграмавання высокага ўзроўню з выкарыстаннем кампілятара звычайна называлася аўтакодам[2]. Прыкладамі аўтакодаў з’яўляюцца COBOL і Fortran[3].
Першай мовай праграмавання высокага ўзроўню, распрацаванай для камп’ютараў, была Plankalkül, створаная Конрадам Цузэ[4]. Аднак у свой час яна не была рэалізавана, а яе першапачатковы ўклад быў у значнай ступені ізаляваны ад іншых распрацовак з-за Другой сусветнай вайны, акрамя ўплыву на мову «Superplan» Хайнца Руцішаўзера, а таксама ў некаторай ступені ALGOL. Першай шырока распаўсюджанай мовай высокага ўзроўню была Fortran, машынна-незалежная распрацоўка ранніх сістэм Autocode IBM. У сямействе ALGOL з’явілася рэкурсія, а таксама ўкладзеныя функцыі ў лексічнай вобласці бачнасці. ALGOL 60 таксама стаў першай мовай, у якой было праведзена дакладнае адрозненне паміж параметрамі значэння і параметрамі імя і адпаведнай семантыкай[5]. ALGOL таксама прадставіў некалькі канцэпцый структураванага праграмавання, такія як канструкцыі while-do
і if-then-else
і яго сінтаксіс быў першым, які быў апісаны ў фармальнай натацыі — форме Бэкуса-Наура (BNF). Прыкладна ў той жа перыяд COBOL прадставіў запісы (таксама званыя структурамі), а Lisp упершыню прадставіў цалкам агульную лямбда-абстракцыю.
Зноскі
- ↑ HThreads - RD Glossary(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2007.
- ↑ Introduction to Computers.
- ↑ Introduction to Computers.
- ↑ Giloi, Wolfgang, K. (1997). «Konrad Zuse’s Plankalkül: The First High-Level „non von Neumann“ Programming Language». IEEE Annals of the History of Computing, vol. 19, no. 2, pp. 17-24, April-June, 1997. (abstract)
- ↑ Although it lacked a notion of reference-parameters, which could be a problem in some situations. Several successors, including ALGOL W, ALGOL 68, Simula, Pascal, Modula and Ada thus included reference-parameters (The related C-language family instead allowed addresses as
value
-parameters).