Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Мовы ойль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
мовы ойль
Таксон
Арэал Паўночная і цэнтральная Францыя, паўднёвая Бельгія, паўночна-заходняя Швейцарыя, Нармандскія астравы
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Італійская галіна
Раманская група
Заходняя падгрупа
Гала-раманскія мовы
Мовы ойль
Склад
пяць дыялектных зон
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5
Мовы ойль на карце Францыі і навакольных краін

Мовы ойль (па-французску: langues d'oïl, langues d'oui, вымаўл. [lɑ̃ɡᵊdɔjl], [lɑ̃ɡᵊdwi]) — дыялектны кантынуум, які складаецца з літаратурнае французскае мовы і іншых роднасных моў, распаўсюджаных у паўночнай палавіне Францыі, паўднёвай Бельгіі і Нармандскіх астравах. Уваходзяць у склад гала-раманскае галіны (да якой належаць таксама раманскія мовы і дыялекты поўначы Італіі, усходу Іспаніі і поўдня Францыі), якая адносіцца да заходнераманскае падгрупы раманскае групы індаеўрапейскае сям'і моў.

У мовазнаўстве прынята дзяліць раманскія мовы Францыі (асабліва сярэдневяковыя) на тры геаграфічныя падгрупы: мовы д'ойль, мовы д'ок і пераходныя франка-правансальскія гаворкі. Першыя дзве групы атрымалі такія назвы па характэрных для іх формах слова-сцвярджэння «так», якое пры развіцці гэтых моў з народнай латыні набыло ў іх рознае гучанне.

Усе сучасныя і сярэдневяковыя дыялекты гала-раманскага паходжання, распаўсюджаныя на поўначы Францыі, у якіх лацінскае слова «так» эвалюцыянавала ў oïl, звычайна абазначаюцца тэрмінамі мова ойль, дыялекты ойль або мовы ойль, што звязана з адсутнасцю ў сучаснай лінгвістыцы дакладных крытэрыяў размежавання моў і дыялектаў. Найбольш распаўсюджанай з моў ойль з'яўляецца французская мова, у якой з цягам часу выражэнне згоды oïl ператварылася ў oui [wi], таму дыялекты ойль таксама могуць упамінацца пад тэрмінам мовы ўі.

Тэрмін адзіночнага ліку мова ойль, які пачаў ужывацца прыкладна ў ХІІ ст., звычайна датычыць агульнага абазначэння ўзаемназразумелых дыялектаў вульгарнай латыні, распаўсюджаных з ІХ ст. н.э. на поўначы Францыі і поўдні Бельгіі, якія ў наступным стагоддзі пашырыліся на Нармандскія астравы, у ХІ—XIV стагоддзях — на тэрыторыю Англіі. Зыходзячы з падобнага азначэння, пад тэрмінам мова ойль можа мецца на ўвазе старафранцузская моваberu. Тэрмін множнага ліку дыялекты ойль звычайна адносіцца непасрэдна да дыялектаў гэтага перыяду.

У множным ліку пад тэрмінам мовы ойль звычайна падразумяваюцца сучасныя ідыёмы, якія ўзніклі ў выніку асобнага развіцця сярэдневяковых дыялектаў ойль. Пры гэтым тэрмін можа ўключаць у сябе як усе ідыёмы разам з літаратурнай французскай, так і раманскія ідыёмы поўначы Францыі без французскай мовы. Блізкае значэнне маюць тэрміны дыялекты ойль і дыялекты французскае мовы, якія могуць выкарыстоўвацца адносна ўсіх ідыёмаў ойль за выключэннем французскае мовы. Між тым, у сучаснай французскай лінгвістычнай школе існуе тэндэнцыя да адмаўлення ад апошніх тэрмінаў з прычыны магчымых негатыўных канатацый падобных азначэнняў.

У складзе моў ойль прынята вылучаць пяць дыялектных зон[1]:

Кожная з моў ойль развівалася з агульнай мовы-продка па ўласным шляху, таму гісторыя моў ойль разбіваецца на перыяды для кожнай з іх па-свойму. Тым не менш, вылучаюцца два агульныя перыяды і некалькі перыядаў для літаратурнай французскай мовы:

Унутры дыялектнага кантынуумаberu ойль існуе прынамсі адна ізаглоса, вядомая як лінія Жарэ. На поўнач ад ізаглосы (Нармандыя, Пікардыя) адзначаецца вымаўленне /k/, /g/ перад /a/, у той час як у іншых дыялектах ойль /k/ у гэтай пазіцыі перайшло ў /ʃ/, /g/ — у /dʒ/. У дыялектах ок зноў адзначаецца вымаўленне /k/, /g/ перад /a/, што карэлюе з класічнай латыннюberu і, верагодна, можа тлумачыцца адрозненнямі ў субстраце і суперстрацеberu дадзеных рэгіёнаў.

Ужо ў ІІІ—V стагоддзях н.э. вызначылася мяжа паміж будучымі мовамі ойль і будучымі мовамі ок. Лінгвістычныя адрозненні між раманскімі ідыёмамі поўначы і поўдня Францыі ў асноўным склаліся праз кліматычныя, этнаграфічныя і культурныя адрозненні між рэгіёнамі. Іншы значны ўклад зрабіла раманізацыя, якая пачала ажыццяўляцца на поўдні сучаснай Францыі значна раней за поўнач, дзе даўжэй захоўваліся аўтахтонныя кельцкія рысы, на якія дадаткова з V па Х стагоддзі леглі германскія суперстрат і адстрат, які асабліва моцным быў у рэгіёне сучаснай Бельгіі, уздоўж мяжы з германскай моўнай прасторай.

У ІХ ст. н.э. мова, згаданая пад тэрмінам romana lingua (літаральна «раманская мова») стала першай мовай, якая, як лічыцца, больш за ўсё адрознівалася ад іншых рэгіянальных варыянтаў лаціны і праз гэта стала лічыцца яе носьбітамі за асобную мову. У пазнейшыя гістарычныя этапы пачынаецца развіццё асобных рыс: так, з VIII па ХІІ стагоддзі вядома пра ўзнікненне тыповых рыс сучаснай валонскай мовы. З другога боку, тэксты таго часу не ўпаміналі дыялекты ойль як асобныя мовы. Ужыванне тэрміна «раманская мова» спыняецца прыкладна ў пачатку XVI ст., калі маўленне, што стала продкам сучаснае валонскае мовы, пачынае ўпамінацца пад асобнай назвай. Між іншым, тагачасныя раманская мова і мова ойль не прадстаўлялі сабою аднародных моў, чаму спрыяла адсутнасць кадыфікацыі тагачасных моў Еўропы, меншая колькасць насельніцтва і параўнальна вялікая ступень ізаляцыі дробных населеных пунктаў.

Позне- і паслярымская народная латынь — лацінскае маўленне, што засталося ў выніку раманізацыі некаторых правінцый Рымскай імперыі, падзялілася на два рэгіянальныя варыянты, у першым з якіх лацінскае пацвярджэнне развілося ў выраз hoc ille, у другім — у hoc, што пазней скараціліся да oïl ды oc адпаведна; пазней першы выраз развіўся ў oui на ўзор сучаснае французскае мовы.

Уласна тэрмін d’oïl у блізкім да сучаснага значэнні быў выкарыстаны ў ХІІ ст., а праз два стагоддзі Дантэ Аліг’еры ў сваім творы «Пра народнае красамоўства» сярод раманскіх моў адрозніваў мовы si (Італія, Іберыйскі паўвостраў), мовы oc (поўдзень Францыі) і мовы oïl (поўнач Францыі). Між тым, у французскай мове, якая адносіцца да моў ойль, часам ужываецца si як сцвярджэнне ў адказ на адмаўленне. У іншых раманскіх мовах, напрыклад, сардзінскай і румынскай, выражэнне пацвярджэння мае іншую этымалогію. Прыкладна з ХІІІ ст. сучасныя назвы моў ойль сталі ўпамінацца як дыялекты адзінае мовы ойль, у канцы гэтага ж стагоддзя ўжо існаваўшая на той момант наддыялектная форма ойль атрымала назву французскай мовы, што, такім чынам, дазваляе меркаваць пра ўпамінанне пад гэтым тэрмінам старафранцузскай мовы. Абодва згаданыя значэнні ойль пачынаюць фігураваць у творах тагачасных аўтараў, такіх як Роджэр Бэкан. Прыблізна ў гэты перыяд пачынаюцца згадкі пра асобныя ідыёмы ў складзе ойль (пікардская, нармандская мовы, пуацевінскі дыялект).

У ХІХ ст. узнік тэрмін Francien, які стаў выкарыстоўвацца ў значэнні гіпатэтычнай формы старафранцузскай мовы, распаўсюджанай у сучасным рэгіёне Іль-дэ-Франс.

Узвышэнне французскай мовы

[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна з канца ХІІІ ст. па палітычных прычынах наддыялектная форма гаворак ойль пачынае ўзвышацца над іншымі дыялектамі ойль не толькі ў пісьмовых дакументах і творах, але і вусным маўленні. Гэта наддыялектная мова і стала называцца французскай. Прыблізна з гэтага перыяду пачынаецца ўздзеянне літаратурнай французскай нормы на іншыя дыялекты ойль, а таксама на мовы ок — раманскія мовы поўдня Францыі. Між тым, мовы ойль і мовы ок, у сваю чаргу, аказвалі ўплыў на французскую мову.

У XVI ст. французская мова замяніла сабою латынь ў афіцыйным справаводстве, аднак мясцовыя дыялекты ойль працягвалі ўжывацца як мовы мясцовай адміністарцыі. Хаця ў сярэдневяўі сярод моў ойль існавала некалькіх літаратурных стандартаў, цэнтралізацыя Французскага каралеўства і пашырэнне яго ўплыву нават па-за дзяржаўнымі межамі адправілі большасць моў ойль у забыццё на некалькі стагоддзяў. Росту ўплыву французскай літаратурнай мовы таксама паспрыяла развіццё літаратурнай традыцыі на новай мове, што, аднак, прывяло да заняпаду рэгіянальнай літаратуры. Іншым фактарам павелічэння ўплыву літаратурнай французскай мовы стала Французская рэвалюцыя, якая зацвердзіла французскую мову ў якасці афіцыйнай мовы ўсяе краіны. У перыяд XVIIIХХ стагоддзяў адзначаецца росквіт таварыстваў па падтрымцы і стандартызацыі мясцовых дыялектаў.

Развіццё літаратуры

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на ўплывовую літаратуру на літаратурнай французскай мове, дыялекты ойль здаўна мелі ўласную літаратурную традыцыю.

Творы драматургіі асаблівым чынам адзначаюцца ў пікардскай, пуацевінскай і сентонскай літаратуры, у той час як нармандская і валонская літаратура найбольш засяроджваліся на прозе ды паэзіі. Вылучаецца традыцыя вуснай творчасці на мове гало. Дыялекты ойль былі амаль выцеснены з гарадоў, што прывяло да засяроджвання літаратуры ойль на сельскай тэматыцы. Нягледзячы на гэта, на Нармандскіх астравах быў развіты палітычны жанр у літаратуры, у пікардскай — тэма тагачаснай індустрыялізацыі ў Пікардыі.

У цяперашні час некаторыя часопісы друкуюцца поўнасцю ці часткова на дыялектах ойль.

Уплыў на іншыя мовы

[правіць | правіць зыходнік]

Найістотнейшы ўплыў мовы ойль аказалі на стараанглійскую мову, калі нармандская мова істотна паўплывала на грамадскае жыццё Англіі падчас заваявання краіны ў ХІ ст. Моцны ўплыў дыялектаў ойль (разам з уплывам аксітанскае мовы) зведала і партугальская мова, у якой паводле некаторых ацэнак змяшчаецца ад 15 да 20 % ойльскай і окскай лексікі[2][3][4]. Партугальская мова Бразіліі зведала ўплыў французскае мовы швейцарскіх перасяленцаў і французскай мовы як тагачаснай міжнароднай мовы. Дыялектнае маўленне ойль з паўночнага захаду Францыі ўплывала на развіццё норм французскае мовы ў Паўночнай Амерыцы.

З іншага погляду, мовы ойль могуць уплываць адна на адну. Так, французская мова Бельгіі нясе на сабе некаторы ўплыў з боку мясцовай валонскай мовы. Мовы ойль зазналі германскі ўплыў, які праявіўся не столькі ў лексіцы (якая засталася ў большасці лацінскай па паходжанні), колькі ў фаналогіі і сінтаксісе; прычынай гэтага былі пастаянныя ўварванні германскіх плямёнаў на тэрыторыю сучаснай Францыі. Гэтая акалічнасць у значнай ступені зрабіла французскую мову досыць адасобленай адносна іншых раманскіх. Між іншым, ойльскі ўплыў зазнавалі і ідыёмы германскіх народаў, напрыклад люксембурская мова і маастрыхцкі дыялект лімбургскай мовыberu.

У адрозненне ад французскай мовы, сучасныя дыялекты ойль маюць параўнальна нізкі статус. Тым не менш, валонская, латарынгская і шампаньская мовы маюць рэгіянальны статус у Валоніі (Бельгія). Падобны статус, а таксама іншыя некаторыя афіцыйныя функцыі мае нармандская мова, якая, апрача гэтага, мае пэўныя афіцыйныя функцыі ў арганізацыі Брытанска-ірландскі савет. Урад Францыі прызнае мовы ойль у якасці моў Францыі, але ратыфікацыя краінай Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў была адхілена Канстытуцыйнай радай краіны[5].

  1. Pierre Bec. Manuel pratique de philologie romane. — 1970-1971.
  2. Ana Lúcia Borges. Exposição no Museu da Língua Portuguesa mostra influência do francês na nossa língua (парт.). globo.com (27 сакавіка 2014).
  3. Contatos entre francês e português ou influências do primeiro no segundo (парт.)(недаступная спасылка). Universidade de Brasília - UnB (27 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2013. Праверана 24 снежня 2014.
  4. Miguel Ventura Santos Gois.. A influência dos estrangeirismos na língua Portuguesa: Um processo de globalização, ideologia e comunicação(недаступная спасылка). UFS e Univ. Tiradentes (27 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 24 снежня 2014.
  5. [http://www.conseil-constitutionnel.fr/conseil-constitutionnel/root/bank_mm/anglais/a99412dc.pdf DECISION 99-412 DC OF 15 JUNE 1999 European Charter for Regional or Minority Languages] (англ.). Канстытуцыйная рада Францыі. (27 сакавіка 2014).