Мора Ірмінгера
Выгляд
Мора Ірмінгера - мора на паўночным захадзе Атлантычнага акіяна паміж паўднёвай часткай вострава Грэнландыя і падводным хрыбтом Рэйк'янес - часткай Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта, што адыходзіць ад паўднёвай канечнасці Ісландыі. З поўначы праз Дацкі праліў злучаецца з Грэнландскім морам.
Названа ў гонар гідрографа Карла Людвіга Хрысціяна Ірмінгера (1802-1888).