Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Морыц Бляйбтрой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Морыц Бляйбтрой
Moritz Bleibtreu
Дата нараджэння 13 жніўня 1971(1971-08-13)[1][2][…] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Германія
Бацька Ганс Брэнер[d]
Маці Моніка Бляйбтрой
Прафесія кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb 0001953
moritzbleibtreu.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Морыц Бляйбтрой (ням. Moritz Bleibtreu, нар. 13 жніўня 1971, Мюнхен) — нямецкі акцёр, сын актрысы Монікі Бляйбтрой і акцёра Ганса Брэнера.

Морыц Бляйбтрой нарадзіўся ў Мюнхене, вырас у Гамбургу. Будучы сынам акцёраў, ужо дзіцем пачаў здымацца ў тэлевізійных фільмах. У 11-м класе кінуў школу. Наведваў акцёрскія курсы ў Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Германію, граў у тэатры, здымаўся на тэлебачанні.

Шырокую вядомасць Морыцу Бляйбтрою прынеслі кінафільмы «Дастукацца да нябёсаў» Яна Томаса, «Бяжы, Лола, бяжы» Тома Тыквера і «Месяцавы тата» Бахціяра Худайназарава. У 1998 годзе прыняў рашэнне не здымацца больш у тэлефільмах. І з тых часоў сапраўды не ўдзельнічаў ні ў адным тэлевізійным праекце.

Зноскі

  1. Moritz Bleibtreu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moritz Bleibtreu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124512887 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.