Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Мэйнстрым

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мэйнстры́м (англ.: mainstream — асноўная плынь) — пераважны кірунак у якой-небудзь галіне (навуковай, культурнай і інш.) для адпаведнага перыяду часу. Часта выкарыстоўваецца для азначэння якіх-небудзь «афіцыйных», масавых тэндэнцый у культуры, мастацтве дзеля кантрасту з альтэрнатывай, андэграўндам, немасавым, элітарным кірункам.

У прымяненні да масавай культуры аналагічны тэрмін MOR («middle of the road», «сярэдзіна дарогі») выкарыстоўваецца для азначэння найбольш папулярнай на радыёстанцыях і камерцыйна прыбытковай плыні ў папулярнай музыцы, у межах якой могуць змешвацца элементы найбольш папулярных на дадзены момант стыляў. Паняцце ўзнікла ў ЗША ў 40-х гадах XX стагоддзя. Найбольш моцны ўплыў на музычны мэйнстрым аказваюць ЗША, Вялікабрытанія, Германія і краіны Скандынавіі.