Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Міжкантынентальны кубак па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжкантынентальны кубак па футболе (англ.: Intercontinental Cup) — футбольнае спаборніцтва, якое праводзілася еўрапейскай і паўднёваамерыканскай канфедэрацыямі паміж пераможцамі галоўных клубных турніраў гэтых кантынентаў (болей развітых, чым усе астатнія у свеце футбола): Лігі чэмпіёнаў УЕФА (раней — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў) і Кубка Лібертадорэс. Міжкантынентальны кубак разыгрываўся штогод пачынаючы з 1960 года, а з 1980 года фіналы праводзіліся толькі ў Японіі.

Часам Міжкантынентальны кубак называлі клубным чэмпіянатам свету, пакуль Клубны чэмпіянат свету па футболе не пачаў праводзіцца пад эгідай ФІФА ў 2000 годзе. З 2005 года Міжкантынентальны кубак канчаткова спыніў існаванне і быў заменены Клубным чэмпіянатам свету ФІФА.

Апошнім уладальнікам Кубка быў партугальскі клуб «Порту», які перамог калумбійскі клуб «Онсэ Кальдас» у серыі пенальці ў 2004 годзе. 27 кастрычніка 2017 года ФІФА афіцыйна прызнала ўсе каманды-пераможцы Міжкантынентальнага кубка клубнымі чэмпіёнамі свету[1][2].

Клуб Федэрацыя Усяго перамог
Пеньяроль Сцяг Уругвая Уругвай 3 (1961, 1966, 1982)
Насьяналь Сцяг Уругвая Уругвай 3 (1971, 1980, 1988)
Мілан Сцяг Італіі Італія 3 (1969, 1989, 1990)
Рэал Мадрыд Сцяг Іспаніі Іспанія 3 (1960, 1998, 2002)
Бока Хуніярс Сцяг Аргенціны Аргенціна 3 (1977, 2000, 2003)
Сантус Сцяг Бразіліі Бразілія 2 (1962, 1963)
Інтэрнацыянале Сцяг Італіі Італія 2 (1964, 1965)
Індэпенд’ентэ Сцяг Аргенціны Аргенціна 2 (1973, 1984)
Сан-Паўлу Сцяг Бразіліі Бразілія 2 (1992, 1993)
Аякс Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 2 (1972, 1995)
Ювентус Сцяг Італіі Італія 2 (1985, 1996)
Баварыя Сцяг Германіі Германія 2 (1976, 2001)
Порту Сцяг Партугаліі Партугалія 2 (1987, 2004)
Расінг Сцяг Аргенціны Аргенціна 1 (1967)
Эстудыянтэс Сцяг Аргенціны Аргенціна 1 (1968)
Феенорд Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 1 (1970)
Атлетыка Сцяг Іспаніі Іспанія 1 (1974)
Алімпія Сцяг Парагвая Парагвай 1 (1979)
Фламенгу Сцяг Бразіліі Бразілія 1 (1981)
Грэміу Сцяг Бразіліі Бразілія 1 (1983)
Рывер Плэйт Сцяг Аргенціны Аргенціна 1 (1986)
Црвена Звезда Сцяг Югаславіі Югаславія 1 (1991)
Велес Сарсфілд Сцяг Аргенціны Аргенціна 1 (1994)
Барусія Дортмунд Сцяг Германіі Германія 1 (1997)
Манчэстэр Юнайтэд Сцяг Англіі Англія 1 (1999)

Перамогі паводле краін

[правіць | правіць зыходнік]
Нацыя Клубаў Кубкаў Гады
Сцяг Аргенціны Аргенціна 6 9 (1967, 1968, 1973, 1977, 1984, 1986, 1994, 2000, 2003)
Сцяг Італіі Італія 3 7 (1964, 1965, 1969, 1985, 1989, 1990, 1996)
Сцяг Уругвая Уругвай 2 6 (1961, 1966, 1971, 1980, 1982, 1988)
Сцяг Бразіліі Бразілія 4 6 (1962, 1963, 1981, 1983, 1992, 1993)
Сцяг Іспаніі Іспанія 2 4 (1960, 1974, 1998, 2002)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 2 3 (1970, 1972, 1995)
Сцяг Германіі Германія 2 3 (1976, 1997, 2001)
Сцяг Партугаліі Партугалія 1 2 (1987, 2004)
Сцяг Парагвая Парагвай 1 1 (1979)
Сцяг Югаславіі Югаславія 1 1 (1991)
Сцяг Англіі Англія 1 1 (1999)

Зноскі

  1. FIFA Council approves key organisational elements of the FIFA World Cup (англ.)(недаступная спасылка). ФІФА (27 кастрычніка 2017). — «Recognition of all European and South American teams that won the Intercontinental Cup – played between 1960 and 2004 – as club world champions»  Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2017. Праверана 29 кастрычніка 2017.
  2. "FIFA Club World Cup 2017" (PDF). FIFA Report 2017 страницы: 15, 40, 41, 42. Цюрых: Fédération Internationale de Football Association. December 2017. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 снежня 2017. Праверана 10 лютага 2018.