Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

ФК Манчэстэр Юнайтэд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манчэстэр Юнайтэд
Manchester United FC.png
Поўная назва Manchester United Football Club
Мянушкі Red Devils (Чырвоныя д’яблы)
Заснаваны 1878
Горад Манчэстэр, Англія
Стадыён Олд Трафард
Умяшчальнасць: 74 140
Уладальнік Manchester United Limited[d] і Ineos[d]
Прэзідэнт Джаэл Глэйзер[d] і Аўрам Глэйзер[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 3 месца
Сайт manutd.com (англ.)(ісп.)(фр.)(ар.)(яп.)(кіт.)(кар.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Манчэстэр Юнайтэд» (англ.: Manchester United) — англійскі футбольны клуб з горада Манчэстэр. Адзін з самых буйных і папулярных футбольных клубаў у свеце (каля 330 млн заўзятараў па ўсім свеце, або каля 5 % насельніцтва Зямлі). Адзін з клубаў-заснавальнікаў англійскай Прэм’ер-лігі (1992). У 38 з 45 апошніх сезонаў чэмпіянату Англіі, пачынаючы з сезона 1964/65, сярэдняя наведвальнасць дамашніх матчаў «Юнайтэд» была найвышэйшай сярод усіх футбольных клубаў Англіі.

Хатні стадыён «Юнайтэд», «Олд Трафард», быў адкрыты ў 1910 годзе. Ён з’яўляецца найбуйнейшым пасля «Уэмблі» футбольным стадыёнам у Англіі і месціць больш 76 тысяч заўзятараў.

«Манчэстэр Юнайтэд» з’яўляецца адным з самых паспяховых англійскіх клубаў па колькасці тытулаў за ўсю гісторыю, а за апошнія часы — самым паспяховым клубам у Англіі, выйграўшы 38 буйных трафея з лістапада 1986 года па май 2013 года, калі каманду ўзначальваў сэр Алекс Фергюсан. У сезоне 2008/09 «Юнайтэд» выйграў чэмпіянат Англіі ў 18-ы раз, зраўняўшыся па гэтым паказчыку з «Ліверпулам», а праз два гады выйшаў наперад. У 1968 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» стаў першым англійскім клубам, які выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бенфіку» з лікам 4:1. У 1999 годзе клуб у другі раз выйграў галоўны еўрапейскі клубны трафей, адолеўшы ў фінале мюнхенскую «Баварыю» з лікам 2:1. У 2008 годзе «Юнайтэд» ізноў выйграў Лігу чэмпіёнаў, абгуляўшы ў фінале лонданскі «Чэлсі». Акрамя таго, «Юнайтэд» з’яўляецца рэкардсменам па колькасці выйграных Кубкаў Англіі (12 разоў).

На дадзены момант «Юнайтэд» мае самыя высокія прыбыткі сярод усіх футбольных клубаў у свеце і лічыцца самым дарагім спартыўным клубам у міры. У красавіку 2012 года часопіс «Форбс» ацаніў клуб у 1,43 млрд фунтаў (або 2,235 млрд долараў ЗША).

Галоўны трэнер каманды — Эрык тэн Хаг, які быў прызначаны на гэту пасаду замест часовага трэнера Ральфа Рангніка[2].

Першыя сезоны (1878—1945)

[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў сфармаваны пад назвай «Newton Heath (Lancashire & Yorkshire Railway)» (скарочана «Newton Heath (L&YR)») групай рабочых-чыгуначнікаў Манчэстэра ў 1878 годзе. Затым імя было скарочана да «Newton Heath», а футбалісты сталі звацца «the Heathens» (насельнікі верасовых пустак). У 1889 годзе яны заснавалі футбольны альянс, які ў 1892 годзе ўвайшоў у склад футбольнай лігі Англіі.

Першым знятым на кінаплёнку матчам клуба стала перамога над клубам «Бернлі» 6 снежня 1902 года.

У 1902 годзе клуб збанкрутаваў, але быў выратаваны Джонам Дэвісам, які пагасіў даўгі і змяніў імя на «Manchester United», памяняўшы і колеры каманды з зялёнага і залатога на чырвоны і белы для таго, каб пахадзіць на футбольны клуб «Ліверпул». Пад новым імем клуб выйграў чэмпіянат Англіі ў 1908 годзе, а 26 красавіка 1909 года і Кубак Англіі, перамогшы ў фінале каманду з Брысталя. Затым у 1910 годзе пры фінансавай падтрымцы Дэвіса клуб пераехаў са старога стадыёна на Бэнк стрыт на новы «Олд Трафард». У 1911 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» зноў выйграў чэмпіянат Англіі.

Час Басбі (1945—1969)

[правіць | правіць зыходнік]
«Малышы Басбі» ў апошнім матчы перад трагедыяй
Мемарыяльная дошка ў памяць аб загінулых у авіякатастрофе 1958 года

Мэт Басбі быў прызначаны галоўным трэнерам каманды ў 1945 годзе. Справы ён вёў нечуваным тады спосабам, з’яўляючыся менеджарам і трэнерам адначасова. Поспех прыйшоў да яго практычна адразу: у 1948 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак Англіі.

Басбі ўвёў практыку пошуку маладых адораных футбалістаў, і ў 1956 годзе каманда са сярэднім узростам 22 гады выйграла чэмпіянат Англіі. У наступным сезоне «Манчэстэр Юнайтэд» ізноў выйграў чэмпіянат і дайшоў да фіналу кубка, прайграўшы ў ім клубу «Астан Віла». «Манчэстэр Юнайтэд» першым з англійскіх клубаў прыняў удзел у еўракубках, адразу ж дайшоўшы да паўфіналу.

6 лютага 1958 года каманда трапіла ў авіякатастрофу, вяртаючыся з еўракубкавай гульні, у небе над Мюнхенам. Трагедыя забрала жыццё васьмі футбалістаў і пятнаццаці іншых пасажыраў. Нягледзячы на трагедыю, клуб працягнуў выступы ва ўсіх турнірах і ў гэтым жа сезоне дайшоў да фіналу Кубка Англіі, саступіўшы ў ім клубу «Болтан Уондэрэрс».

У пачатку 60-х гадоў Басбі перабудаваў каманду, запрасіўшы такіх ігракоў, як Дэніс Лоу і Пэт Крэранд. Каманда выйграла кубак у 1963 годзе, затым у 1965 і 1967 гадах чэмпіянат Англіі, а ў 1968 годзе, першай з англійскіх каманд, Кубак чэмпіёнаў. У той камандзе гулялі тры футбалісты, якіх прызналі найлепшымі ў Еўропе па выніках года: Бобі Чарльтан, Дэніс Лоу і Джордж Бест. У 1969 годзе на пасадзе кіраўніка Басбі змяніў былы ігрок і трэнер каманды Уілф Мак-Гінес.

Браян Робсан быў капітанам «Манчэстэр Юнайтэд» на працягу 12 гадоў

У канцы 1972 года галоўным трэнерам стаў Томі Дохерці. Дохерці, або проста «Док», выратаваў каманду ад вылету з найвышэйшага дывізіёна, зрэшты гэтага не атрымалася пазбегнуць у 1974 годзе. З першай спробы каманда вярнулася ў найвышэйшую лігу і ўжо ў 1976 годзе дайшла да фіналу Кубка Англіі, дзе прайграла «Саўтгемптану». У 1977 годзе каманда была ў фінале зноў, у гэты раз ёй спадарожнічаў поспех, і футбольны клуб «Ліверпул» быў пераможаны. Нягледзячы на гэты поспех і папулярнасць сярод заўзятараў, Дохерці пакінуў клуб неўзабаве пасля фіналу, пасля таго, як выявілася яго сувязь з жонкай фізіятэрапеўта.

На вакантны пост у 1977 годзе ўступіў Дэйв Секстан. Ён прышчапіў камандзе больш абарончы стыль, выклікаўшы незадаволенасць сярод заўзятараў, якія аддаюць перавагу атакаваламу футболу Басбі і Дохерці. Пасля шэрагу няўдалых сезонаў Секстан пакінуў клуб у 1981 годзе.

Яго пераемнікам стаў Рон Аткінсан, які адразу ж паставіў трансферны рэкорд, падпісаўшы кантракт з Браянам Робсанам з клуба «Вест Бромвіч». У камандзе Аткінсана таксама гулялі такія футбалісты як Еспер Ольсен, Гордан Стрэчан, Норман Вайтсайд і Марк Х’юз. Клуб выйграў кубак у 1983 і 1985 гадах, і Кубак чэмпіёнаў у сезоне 1985/86. Аднак у чэмпіянаце Англіі ў той год каманда заняла толькі чацвёртае месца. Дрэнная форма захавалася і ў наступным сезоне, калі каманда была на грані вылету з Прэм’ер-лігі. Пасля гэтага Аткінсан быў зняты з пасады.

Эпоха Алекса Фергюсана (1986—2013)

[правіць | правіць зыходнік]
Алекс Фергюсан трэніраваў клуб у 1986—2013 гадах

Алекс Фергюсан змяніў Аткінсана на пасту галоўнага трэнера каманды і вывеў яе на 11 месца па выніках чэмпіянату Англіі. Наступны сезон (1987/88), «Манчэстэр Юнайтэд» скончыў другім, а Браян Мак-Клейр стаў першым пасля Джорджа Беста бамбардзірам клуба, забіўшым дваццаць галоў у чэмпіянаце. Аднак у сезоне 1989 года каманда ізноў апынулася на грані вылету з Прэм’ер-Лігі, а Фергюсан на грані адстаўкі. Аднак перамога ў трэцім крузе Кубка Англіі над «Нотынгем Форэст» дазволіла яму працягнуць працу з камандай, што прывяло да перамогі над «Крыстал Пэлас» у фінале. У сезоне 1990/91 «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў, перамогшы ў фінале іспанскую «Барселону». Аднак у наступным годзе каманда выбыла з розыгрышу Кубка Англіі на ранняй стадыі, прайграўшы клубу «Лідс Юнайтэд». У 1991 годзе клуб выпусціў свае акцыі на Лонданскай біржы.

Прыезд у каманду Эрыка Кантана ў лістападзе 1992 года аказаў добры ўплыў на вынікі, і ўжо ў сезоне 1992/93 «Манчэстэр Юнайтэд» стаў чэмпіёнам Англіі, упершыню пасля 1967 года. Акрамя таго, у наступным сезоне каманда зрабіла дубль, выйграўшы як чэмпіянат, так і кубак краіны.

У сезоне 1994/95 Кантана атрымаў васьмімесячную дыскваліфікацыю за збіццё, нанесенае заўзятару клуба «Крыстал Пэлас» Мэцью Сімансу падчас гульні. Згуляўшы ўнічыю апошні матч чэмпіянату і саступіўшы ў фінале кубка «Эвертану», каманда засталася без узнагарод. Пасля гэтага Фергюсан прадаў частку ключавых ігракоў і запрасіў у каманду шэраг маладых таленавітых футбалістаў, уключаючы Дэвіда Бекхэма і Пола Скоўлза. Новыя ігракі ўдала ўліліся ў склад і ў сезоне 1995/96 «Манчэстэр Юнайтэд» зноў аформіў дубль.

У 1997 годзе каманда зноў выйграла чэмпіянат, а Эрык Кантана завяршыў кар’еру ва ўзросце 30 гадоў. Пачатак наступнага сезона таксама складаўся ўдала для каманды, але фінал не атрымаўся, і «Манчэстэр Юнайтэд» саступіў чэмпіёнства «Арсеналу». Сезон 1998/99 стаў найболей удалым для клуба — ён выйграў чэмпіянат і Кубак Англіі, а таксама Лігу чэмпіёнаў, стаўшы першым еўрапейскім клубам, якому пакараўся падобны хет-трык у адным сезоне. Каманда выйграла чэмпіянат у 2000 і 2001 гадах, але на еўрапейскай арэне выступала няўдала. Сезон 2002 быў скончаны на трэцім месцы, аднак у наступным годзе каманда ізноў выйграла чэмпіянат Англіі. У наступных сезонах каманда выступала не так удала. Наступнае чэмпіёнства каманда выйграла ў 2007 годзе. 13 мая 2005 года бізнесмен Малкальм Глейзер атрымаў кантрольны пакет акцый у клубе коштам каля 1,47 мільярда амерыканскіх долараў. 16 мая ён павялічыў сваю дзель да 75 працэнтаў, неабходных для атрымання права зняць акцыі клуба з гандлю Лонданскай біржы. Клуб зноў стаў прыватным.

8 мая 2013 года Алекс Фергюсан абвясціў аб рашэнні завяршыць трэнерскую кар’еру па заканчэнні сезона 2012/13, пры гэтым застаўшыся ў клубе ў якасці члена савета дырэктараў, а таксама пасла клуба. 9 мая было абвешчана, што новым галоўным трэнерам клуба стане Дэвід Моес, які да гэтага трэніраваў «Эвертан». Моес падпісаў з клубам шасцігадовы кантракт. 22 красавіка 2014 года Моес быў звольнены з пасады галоўнага трэнера клуба з-за дрэнных вынікаў: каманда не змагла кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў, займаючы толькі 7-е месца, а вынікі дамашніх матчаў «Юнайтэд» былі найгоршымі з 1978 года. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера да заканчэння сезона быў Раян Гігз[3].

Улетку 2014 года галоўным трэнерам «Юнайтэд» быў прызначаны Луі ван Гал[4]. Пры ван Гале каманда змагла вярнуцца ў Лігу чэмпіёнаў, заняўшы 4-е месца ў чэмпіянаце. У сезоне 2015/2016 «Юнайтэд» выйграў Кубак Англіі, але заняў у чэмпіянаце толькі 5-е месца і не змог выйсці з групы ў Лізе чэмпіёнаў. 23 мая 2016 года Луі ван Гал быў звольнены з пасады галоўнага трэнера клуба[5].

Замест ван Гала быў прызначаны партугалец Жазэ Маўрынью. Разам з Маўрынью клуб выйграў Лігу Еўропы, Суперкубак Англіі і Кубак футбольнай лігі. Аднак пасля няўдалага старту сезона 2018/2019 Маўрынью быў звольнены[6]. Выконваючым абавязкі трэнера быў прызначаны Уле Гунар Сульшэр, былы гулец «Манчэстэр Юнайтэд». 28 сакавіка 2019 года Сульшэр стаў галоўным трэнерам[7]. Сульшэр з’яўляўся трэнерам каманды да 21 лістапада 2021 года. Пасля звальнення Сульшэра клуб правёў тры матчы пад кіраўніцтвам Майкла Карыка. 29 лістапада 2021 года было абвешчана аб прызначэнні нямецкага спецыяліста Ральфа Рангніка часовым галоўным трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд» да заканчэння сезона. З сезона 2022/23 каманду ўзначальвае Эрык тэн Хаг[2].

Пасля таго, як клуб выйграў чэмпіянат у 1956 годзе, ён стаў найболей наведвальным у лізе, пабіўшы папярэднія дасягненні «Ньюкасл Юнайтэд». Пасля авіякатастрофы ў Мюнхене ў 1958 годзе ў клуба значна дадалося заўзятараў. На мяжы стагоддзяў у клуба ёсць некалькі груп актыўных заўзятараў, сярод іх: Independent Manchester United Supporters' Association, Manchester United Supporters Trust.

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Турцыя Бр Алтай Байындыр 1998
2 Швецыя Аб Віктар Ліндэлёф 1994
4 Марока ПА Саф’ян Амрабат 1996
5 Англія Аб Гары Магуайр 1993
6 Аргенціна Аб Лісандра Марцінес 1998
7 Англія ПА Мейсан Маўнт 1999
8 Партугалія ПА Бруну Фернандыш (капітан) 1994
9 Францыя Нап Антані Марсьяль 1995
10 Англія Нап Маркус Рэшфард 1997
11 Данія Нап Расмус Хёйлун 2003
12 Нідэрланды Аб Тайрэл Маласія 1999
14 Данія ПА Крысціян Эрыксен 1992
16 Кот-д’Івуар Нап Амад Дыяло 2002
17 Аргенціна Нап Алехандра Гарнача 2004
Паз. Імя Нар.
18 Бразілія ПА Каземіру 1992
19 Францыя Аб Рафаэль Варан 1993
20 Партугалія Аб Дыёгу Далот 1999
21 Бразілія Нап Антані 2000
22 Англія Бр Том Хітан 1986
23 Англія Аб Люк Шоу 1995
24 Камерун Бр Андрэ Анана 1996
29 Англія Аб Ааран Ван-Бісака 1997
35 Паўночная Ірландыя Аб Джоні Эванс 1988
37 Англія ПА Кобі Мейну 2005
39 Шатландыя ПА Скот Мак-Таміней 1996
47 Англія Нап Шола Шорэтырэй 2004
53 Францыя Аб Віі Камбвала 2004

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
Трафеі клуба

Іншыя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Найлепшая абарона чэмпіянату Англіі: 16
    • Пераможца ў: 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990*, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007 (* — некалькі пераможцаў)
  • Каманда года па версіі канала BBC Sports: 2
    • Пераможца ў: 1968, 1999
  • Буйная перамога ў чэмпіянаце: 10:1 у матчы з «Вулверхэмптанам», 1-ы дывізіён, 15 кастрычніка 1892 года.
  • Буйная перамога ў Прэм’ер-лізе: 9:0 у матчы з «Іпсвіч Таўн» 4 сакавіка 1995 года
  • Буйная перамога ў кубках: 10:0 у матчы з «Андэрлехтам», Ліга чэмпіёнаў, папярэдні этап 26 верасня 1956 года
  • Буйная выязная перамога: 8:1 у матчы з «Нотынгем Форэст», люты 1999
  • Буйная параза: 0:7 у матчы з «Блэкберн Роверс», 1-ы дывізіён, 10 красавіка 1926 года
  • Буйная параза ў кубках: 1:7 у матчы з «Бернлі», Кубак Англіі, 1-ы этап, 13 лютага 1901 года
  • Больш за ўсё матчаў: Бобі Чарльтан 754
  • Больш за ўсё галоў: 247 Бобі Чарльтан
  • Больш за ўсё галоў у чэмпіянаце Англіі: 199 Бобі Чарльтан, 1956—1973
  • Больш за ўсё матчаў у рангу капітана: Бобі Чарльтан, 106
  • Больш за ўсё матчаў у чэмпіянаце Англіі: 606 Бобі Чарльтан, 1956—1973
  • Больш за ўсё галоў у сезоне: 32 Дэніс Ваялет, 1-ы дывізіён, 1959-60
  • Больш за ўсё галоў у сезоне ва ўсіх спаборніцтвах: 46 — Дэніс Лоу, 1963—1964
  • Больш за ўсё галоў у матчы: 6 Джордж Бест у матчы з «Нортгемптан Таўн», 7 лютага 1970 года
  • Рэкорд наведвальнасці ў матчах Прэм’ер-лігі: «Олд Трафард» 76 098 — «Блэкберн Роверс», 31 сакавіка 2007 года
  • Рэкорд хатняй наведвальнасці ў матчах Прэм’ер-лігі: «Мэйн Роад» 83 250 у матчы з «Арсеналам», 1-ы дывізіён, 7 студзеня 1948 года
  • Рэкорд наведвальнасці на «Олд Трафард»: 76 962, «Вулверхэмптан Уондэрэрс» супраць «Грымсбі Таўн», Кубак Англіі, паўфінал, 25 сакавіка 1939 года
  • Бяспройгрышная серыя (усе турніры): 45, 24 снежня 1998 года — 3 кастрычніка 1999 года
  • Больш за ўсё галоў у сезоне; 103 1956/57, 1958/59
  • Больш за ўсё ачкоў у сезоне: 92 у 42 гульнях 1993/94; 91 у 38 гульнях 2000/01
  1. https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/985
  2. а б Sky Sports. Erik ten Hag: Manchester United appoint Ajax boss as new manager (англ.) (22 красавіка 2022).
  3. Sky Sports. Ryan Giggs named interim manager at Manchester United after David Moyes sacking (англ.) (22 красавіка 2022).
  4. BBC Sports. Manchester United: Louis van Gaal confirmed as new manager (англ.) (19 мая 2014).
  5. BBC Sports. Louis van Gaal: Manchester United sack manager (англ.) (23 мая 2016).
  6. BBC Sports. Jose Mourinho: Manchester United sack manager (англ.) (18 снежня 2018).
  7. BBC Sports. Ole Gunnar Solskjaer appointed Manchester United manager (англ.) (28 сакавіка 2019).