Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Мінкульт | |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 25 жніўня 1991 |
Папярэдняе ведамства | Міністэрства культуры і друку |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11 |
Гадавы бюджэт | 230,8 млрд рублёў[1] (2009) |
Міністр | Анатоль Маркевіч |
Першы намеснік | пасада вакантная |
Намеснік | Валерый Іванавіч Грамада |
Падведамныя органы |
Мінскрэстаўрацыя Белпрамкультура |
Сайт | www.kultura.by |
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне мастацтва. Міністр культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 19 лістапада 2020 года пасаду міністра займае Анатоль Маркевіч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай Савета міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[2].
Палітычны крызіс 2020-х гадоў
[правіць | правіць зыходнік]У час шырокамаштабных палітычных чыстак 11 студзеня 2022 года былі звольнены Наталля Хвір, начальніца ўпраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры, і Святлана Краюшкіна, намесніца начальніка аддзела ўзгаднення і рэстаўрацыі, якая ўзгадняла навукова-праектную дакументацыю на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ[3]. Наталля Задзяркоўская, адказная за пытанні культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным ўпраўленні, каментуючы сітуацыю, што за 2021 год з апарата Міністэрства культуры звольнена практычна палова складу кіраўнікоў сярэдняга звяна, для звальнення «дастаткова проста мець уласнае меркаванне і прафесійныя прынцыпы»[4].
Выступаючы 21 студзені 2022 года перад канстытуцыйным рэферэндумам на «дыялогавай пляцоўцы» ў Стоўбцах, міністр культуры Анатоль Маркевіч прызнаў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах[5]:
Не хаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт.
Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фарміруюць грамадскую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца. |
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтральны апарат — 7 упраўленняў, 4 аддзелы і адзін дэпартамент[6];
- 7 упраўленняў у выканаўчых камітэтах абласцей і Мінску;
- Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Мінскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца», «Светакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «энтр музеязнаўчых, аздабленчых і даследчых работ», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
- Музеі — мастацкі музей, музей гісторыі і культуры Беларусі, «музей-запаведнік Нясвіж», музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, музей гісторыі беларускай літаратуры, музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музей народнага дойлідства і побыту;
- Тэатры — оперы і балета, Віцебскі драматычны, драматычны тэатр імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр эстрады;
- Установы мастацтва — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава;
- Нацыянальная бібліятэка[7].
Пазіцыя па ахове помнікаў гісторыі і культуры
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2010 года кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка першай мінскай электрастанцыі, пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэнне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады Савет міністраў (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзе[8][9]. Па факце зносу распачатая крымінальная справа[10].
У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 года актывісты атрымалі адказ з Міністэрства культуры, дзе сцвярджалася пра выяўленыя парушэнні пры будаўніцтве і далейшае спыненне будаўніцтва[11]. Аднак 1 снежня 2014 года Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 метраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. У чэрвені 2018 года ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай.
Уначы 26 красавіка 2014 года на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзёжнай Гродна будаўнікі знеслі гістарычны будынак XIX стагоддзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі[12][13][14]. У верасні 2015 года ў Гродна знеслі будынак пачатку ХХ стагоддзя дзеля новабудоўлі[15]. Зімой 2016 года ў Гродна знеслі гістарычны будынак 1870 году пабудовы[16].
7 мая 2018 года адбыўся знос будынку ў Ракаўскім прадмесці Мінска па вуліцы Вызвалення, гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX стагоддзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сцяны. Знос адбыўся з ініцыятывы галавы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова). Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Грамадскі актывіст Антон Матолька, які быў сведкам зносу, выклікаў міліцыю і звярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак з Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем[17][18][19]. Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Наталлю Качанаву выключыць будынкі на вуліцы Вызвалення 6 і 6а са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і даць дазвол на іх поўны знос[20]. Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры Наталля Хвір у каментары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтр Мінска сам па сабе з'яўляецца каштоўнасцю. Будынак па вуліцы Вызвалення можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамендаваць царкве»[21].
Міністры
[правіць | правіць зыходнік]Міністры культуры БССР
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Кісялёў (1953—1964)
- Міхаіл Мінковіч (1964—1971)
- Юрый Міхневіч (1971—1988)
- Яўген Вайтовіч (1988—1994)
Міністры культуры Рэспублікі Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Бутэвіч (1994—1996) — міністр культуры і друку
- Аляксандр Сасноўскі (1996—2000)
- Леанід Гуляка (2000—2005)
- Уладзімір Матвяйчук (2005—2009)
- Павел Латушка (2009—2012)
- Барыс Святлоў (2012—2017)
- Юрый Бондар (28 верасня 2017 — 19 лістапада 2020)
- Анатоль Маркевіч (з 19 лістапада 2020)
Зноскі
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2011. Праверана 11 снежня 2012.
- ↑ Пастанова Кабінета міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525 . Сайт Валерыя Леванеўскага (27 жніўня 2010).
- ↑ З Міністэрства культуры звольнілі адказных за ахову спадчыны . Наша Ніва (11 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
- ↑ З упраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры звольнілі Наталлю Хвір, начальніцу ўпраўлення, і Святлану Краюшкіну, намесніцу начальніка аддзела ўзгаднення і рэстаўрацыі.
- ↑ Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным . Наша Ніва (20 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
- ↑ Будова цэнтральнага апарату Міністэрства культуры (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010. Праверана 20 лютага 2011.
- ↑ Будова кіравання галіною культуры (Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь) (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010. Праверана 20 лютага 2011.
- ↑ У Мінску пачалі руйнаваць будынак першай электрастанцыі Архівавана 27 лістапада 2020. // Эўрарадыё, TUT.BY
- ↑ По факту сноса первой минской электростанции может быть возбуждено уголовное дело Архівавана 14 жніўня 2020. // ej.by (руск.)
- ↑ Па факце зносу першай мінскай электрастанцыі распачатая крымінальная справа // Наша ніва
- ↑ "Будаўніцтва «Бульбаш-хола» прыпыняецца толькі часткова". Эўрарадыё. 25 лістапада 2012. Архівавана з арыгінала 25 лістапада 2012. Праверана 30 красавіка 2017.
- ↑ Ночью в центре Гродно сносили здание, которому больше 100 лет (добавлено видео) Архівавана 28 сакавіка 2016. // Вечерний Гродно (руск.)
- ↑ Исторический дом на улице Карла Маркса, 22 в Гродно снесли Архівавана 25 верасня 2020. // TUT.BY (руск.)
- ↑ В центре Гродно снесли историческое здание XIX века // grodno24.com (руск.)
- ↑ Фотофакт: в Гродно приступили к сносу здания начала прошлого века. На его месте появится элитная новостройка Архівавана 30 жніўня 2017. // s13.ru (руск.)
- ↑ Историческое здание на К. Маркса в Гродно снесли окончательно из-за плохого состояния Архівавана 30 верасня 2020. // grodno.in (руск.)
- ↑ Теперь все ясно. Зачем Митрополит Павел просит снести исторические здания в центре Минска Архівавана 31 ліпеня 2017. // citydog.by (руск.)
- ↑ Как это возможно? Ради нового комплекса Белорусской православной церкви в центре Минска снесли часть исторического здания (фото)(недаступная спасылка) // citydog.by (руск.)
- ↑ Ради нового комплекса БПЦ в центре Минска сносят часть исторического здания 19 века Архівавана 13 жніўня 2020. // TUT.BY (руск.)
- ↑ «Ситуация очень серьезная». В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске Архівавана 15 жніўня 2020. // TUT.BY (руск.)
- ↑ Минкульт встал на защиту исторических зданий в Минске, которые хочет снести БПЦ Архівавана 28 верасня 2020. // TUT.BY (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сайт Міністэрства культуры Беларусі Архівавана 18 снежня 2010.