Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Міхась Ключановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Ключановіч
Дата нараджэння 20 лістапада 1901(1901-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1938
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Міхась Ключановіч (20 лістапада 1901, Старобін — студзень 1938, Казахстан ?) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч. Падпісваў кніжкі імем Міхаіл (Михаил).

Сын Васіля і Вольгі. Праваслаўны. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну (шараговы брыгады). Скончыў Слуцкую беларускую гімназію, у канцы 1920 прыехаў у Лодзь, быў запісаны ў школу падхарунжых. У пачатку 1921 — у вайсковай афіцэрскай школе ў Быдгашчы, у траўні адтуль пайшоў і пасяліўся бліжэй да родных мясцінаў. Жыў у Пузічах Лунінецкага павету, верагодна, быў у радах «Зялёнага Дуба». У 1922 аддалены ад мяжы як падазраваны ў «антыдзяржаўнай дзейнасці».

Пасяліўся ў Пінску. Працаваў касірам, біліцёрам у кінатэатры «Казіно», праз колькі месяцаў заклаў грамадскую рускую бібліятэку і кнігарню. Выдаў кнігу вершаў «Хрыстовы золак» (1927). У другой палове 1920-х арганізаваў і падтрымліваў філіі беларускіх арганізацый (Грамада, Кааператыўны банк, Змаганне). Яго бібліятэка становіцца асяродкам расійскага манархізму. Паводле звестак паліцыі, Ключановіч адыйшоў ад беларускага руху і ўжо ў 1930 агітаваў за спіс «Русскіе люді» на выбарах у гарадскую раду. С. Сіняк цвердзіў інакшае. Спрабаваў стварыць хрысціянскі манархічны гурток (верасень 1930), удзельнічаў у выданні газет «Под небом Полесья» (1931—1932), «Пинский голос». У 1930-я працягваў даставаць беларускія газеты, ахвяраваў 18 манет Музею імя Івана Луцкевіча, выказаўся ў алфавітнай дыскусіі часопіса «Шлях Моладзі». Быў знаёмы з Язэпам Драздовічам.

4 сакавіка 1933 года пінскае староства дэпартуе яго з Польшчы, 6 сакавіка ён пераходзіць савецка-польскую граніцу. Восенню 1933 сядзеў у менскай гарадской турме, а пазней быў сасланы ў Казахстан. Гэта сведчыў Ул. Сядура, апісаўшы паэта ў аўтабіяграфічным рамане «Тэстамэнт».

У 1937 жыў у сяле Сарыагач Туркестанскай вобласці Казахстана, працаваў рахункаводам. 15 верасня 1937 арыштаваны НКВД, 8 студзеня 1938 асуджаны да расстрэлу за «шпіянаж».

Рэабілітаваны ў 1989.

  • Хрыстовы золак. Вільня, друкарня імя Фр. Скарыны, 1923 [ 1927 ] анлайн
  • Два Дерева. 1924
  • Древо Жизни, 1925
  • Ёрш С. Пра слуцкага паўстанца Міхася Ключановіча // Беларускі Рэзыстанс № 1(16)/2015