Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Нацыянальная мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нацыяна́льная мо́вамова, якая з'яўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі. Складваецца з мовы народнасці ў перыяд станаўлення нацыі. Функцыянуе ў некалькіх разнавіднасцях: літаратурная мова, прастамоўе, мясцовыя гаворкі і сацыяльныя дыялекты. Вышэйшая форма нацыянальнай мовы — літаратурная мова, якая лічыцца ўзорнае і прызнаецца ўсімі носьбітамі гэтай мовы. Нацыянальная мова з'яўляецца адной з найбольш істотных прыкметаў нацыі. Звычайная адна нацыя атаясамліваецца з адной мовай (напрыклад рускія — з рускай, французы — з французскай мовай). Аднак у сучасным свеце дастаткова распаўсюджаныя сітуацыі, калі адна нацыя карыстаецца некалькімі мовамі (напрыклад, у Швейцарыі функцыянуюць 4 дзяржаўныя мовы) або адна мова можа абслугоўваць моўныя патрэбы некалькіх нацый (напрыклад, англійская мова ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах). У апошнім выпадку фарміруюцца нацыянальныя варыянты адной мовы: англійская брытанская, англійская амерыканская, англійская аўстралійская і г.д.