Ньюпарт (Род-Айленд)
Выгляд
Ньюпарт
| ||||||||||||||||||||||||
Ньюпарт (англ.: Newport) — горад, цэнтр аднайменнай акругі штата Род-Айленд. Размешчаны на востраве Акіднек, прыкладна за 48 км на поўдзень ад сталіцы штата, горада Правідэнс. У цяперашні час вядомы як папулярнае месца летняга адпачынку, а таксама сваімі віламі, вядомымі як Мансіёны Ньюпарта. У Ньюпарце знаходзіцца каталіцкі ўніверсітэт Солв Рэджайна і база ВМС ЗША, на якой знаходзяцца цэнтр трэніроўкі, марское вучылішча і база падводных лодак. Горад заснаваны ў 1639 годзе. 24672 жыхароў (2010).
Зноскі
- ↑ а б https://www.cityofnewport.com/en-us/city-hall/city-council/mayor Праверана 12 сакавіка 2024.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.