Олдржых Гуер
Олдржых Гуер | |
---|---|
чэшск.: Oldřich Hujer | |
Дата нараджэння | 25 лістапада 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1942[1][3][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, мовазнавец, дэкан, філолаг, настаўнік |
Навуковая сфера | лінгвістыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік |
Ёзеф Зубаты Ян Гебаўэр |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
О́лдржых Гу́ер (чэшск.: Oldřich Hujer; 25 лістапада 1880, Пацэржыцэ-у-Турнава — 4 чэрвеня 1942, Прага) — чэшскі мовазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сканчэння пржыбрамскай гімназіі вучыўся на філасофскім факультэце Пражскага ўніверсітэта, па профілі індаеўрапейскага мовазнаўства. У 1905 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па профілі санскрыту, Авесты і літаратуры на санскрыце пад кіраўніцтвам праф. Ё. Зубатага. Пасля кароткай працы ў гімназіях Часлава і Прага-Вінаградскай перайшоў у Карлаў універсітэт на пасаду дацэнта (1911), экстраардынарнага (1919), ардынарнага (1924) прафесара, стаў пераемнікам праф. Ё. Зубатага. Член Чэшскага каралеўскага навуковага таварыства, Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1924), ганаровы член Лонданскага філалагічнага таварыства.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў славянскае мовазнаўства і гісторыю чэшскай мовы дапісьмовага перыяду: «Славянскае іменнае скланенне» (1910), «Развіццё чэхаславацкай мовы» (1934). У працы «Уводзіны ў гісторыю чэшскай мовы» (3-е выд., 1946) разглядаў праблемы адносін славянскіх моў да балцкіх, працэс вылучэння праславянскай мовы з індаеўрапейскай, асноўныя рысы фанетыкі, граматыкі і слоўнікавага складу агульнаіндаеўрапейскай мовы. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэдактараў часопіса «Slavia» («Славія»).
На высновы праф. Гуера пра асобнае паходжанне беларускай мовы непасрэдна ад протаславянскай мовы спасылаўся Ян Станкевіч.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «D.-č./sb.»: Des recherches tchèques sur la linguistique comparée ainsi que sur la philologie hindoue et orientale, in: Revue des travaux scientifiques tchécoslovaques, Section Ière, Praha 1919: 115—122.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в г Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u Nejsvětějšího srdce Páně na Vinohradech, sign. SPVIN Z4, s. 289 — Т. SPVIN Z4. — С. 289.
- ↑ BillionGraves — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гуер Олдржых. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Soupis prací Oldřicha Hujera k jeho šedesátinám v listopadu 1940, Praha 1940, 43 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Олдржых Гуер
- [mk?]. Hujer // KDO BYL KDO. Čeští a slovenští orientalisté, afrikanisté a iberoamerikanisté. — [1] Архівавана 7 красавіка 2020..
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Чэхіі
- Славісты Чэхіі
- Багемісты
- Індаеўрапеісты
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Выкладчыкі Масарыкава ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў раёне Ліберац