Палац Жабуру
Выгляд
Палац Жабуру | |
Інфармацыя пра будынак | |
---|---|
Прызначэнне | рэзідэнцыя віцэ-прэзідэнта |
Размяшчэнне | Бразіліа |
Краіна | Бразілія |
Архітэктар | Оскар Німеер |
Палац Жабу́ру (парт.: Palácio do Jaburu) — афіцыйная рэзідэнцыя віцэ-прэзідэнта Бразіліі, размешчаная ў сталіцы краіны Бразіліа недалёка ад палаца Алваада — рэзідэнцыі прэзідэнта.
Будаўніцтва палаца Жабуру было скончана ў 1977 годзе, яго першым гаспадаром стаў Адалберту Перэйра дус Сантус — віцэ-прэзідэнт ва ўрадзе Эрнэсту Гейзеля.
Палац атрымаў сваю назву ад распаўсюджанай у гэтым рэгіёне птушкі ябіру (парт.: jaburu).