Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Парафін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парафін

Парафі́н (ад лац.: parum — мала і лац.: affinis — роднасны) — сумесь насычаных вуглевадародаў (алканаў) саставу ад С18Н38 да С35Н72. Можа ўтрымліваць цыклічныя вуглевадароды.

Адкрывальнікам парафіну быў Карл фон Райхенбах[1].

Бясколернае крышталічнае рэчыва, тлустае навобмацак, без паху. Шчыльнасць 0,880—0,915 г/см³ (пры 15 °C). Тэмпература плаўлення 40—65 °C. Не раствараецца ў вадзе і этаноле, раствараецца ў большасці арганічных растваральнікаў, мінеральных маслах. У звычайных умовах устойлівы да кіслот, шчолачаў, галагенаў. Акісляецца азотнай кіслатой, кіслародам паветра (пры 140 °C) у прысутнасці каталізатараў[2] да тлустых кіслот. Рэагуе з хлорам з утварэннем хлорпарафінаў[3].

Парафін — гаручае рэчыва (тэмпература ўспышкі не ніжэй 160 °C, тэмпература самазагарання не ніжэй 300 °C)[3].

Парафін атрымліваюць з нафты, азакерыту, аднаўленнем аксіду вугляроду (II) вадародам[2]. Па ступені ачысткі падзяляецца на высокаачышчаны, ачышчаны і неачышчаны. Усе гатункі парафіну не павінны мець паху і ўтрымліваць бензапірэн[3].

Парафін выкарыстоўваецца ў вытворчасці карбонавых кіслот, паперы[2], гумавых вырабаў, свечак, алоўкаў, тавараў бытавой хіміі, пластычных змазак, у якасці электраізаляцыйнага матэрыялу і інш.[3] Таксама парафін выкарыстоўваецца ў медыцыне, харчовай прамысловасці.

  1. Рейхенбах, Карл // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. а б в Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 177. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  3. а б в г Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)