Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Партал:Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Беларусь

Беларусь на карце свету
Беларусь на карце свету

Беларусь — краіна ва Усходняй Еўропе, якая знаходзіцца на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай (агульная даўжыня меж складае 2969 км). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.

Населена беларусамі — народам са шматвекавой гісторыяй. Свой пачатак яна вядзе ад плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ды традыцый Вялікага Княства Літоўскага.

больш інфармацыі пра Беларусь

Выдатны артыкул

Дзіцячы часопіс «Заранка»
Дзіцячы часопіс «Заранка»

Беларуская дзіцячая літаратура створана на беларускай мове, прызначана для дзяцей і падлеткаў, іх выхавання і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў.

Бярэ свой пачатак ад дзіцячага фальклору (казкі, калыханкі, прыгаворы, загадкі, песні, дзіцячыя гульні і г. д.). Станаўленне, як жанру літаратуры, адносіцца да XVI стагоддзя, часу ўзнікнення беларускага кнігадрукавання. Спачатку мела пераважна рэлігійную скіраванасць. Больш выразна накіраванасць на дзіцячую аўдыторыю фарміруецца ў XIX стагоддзі. Росквіт адносіцца да XX стагоддзя, у гэты час дзіцячая літаратура ўзбагацілася новымі яркімі імёнамі, жанрамі і творамі, якія даходзілі да юнага чытача праз дзіцячыя газеты, часопісы, кнігі, сцэнічныя пастаноўкі. Багата развіваецца і ў XXI стагоддзі, папаўняючыся не толькі новымі імёнамі і яркімі творамі, але і новымі формамі падачы матэрыялу з дапамогай сучасных сродкаў і інавацый. (далей…)

Добры артыкул

Матч БАТЭ Барысаў — Дынама Мінск, Барысаў-Арэна, 15.5.2014
Матч БАТЭ Барысаў — Дынама Мінск, Барысаў-Арэна, 15.5.2014

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014 — чэмпіянат па футболе сярод найлепшых беларускіх каманд 2014 года.

У турніры прымалі ўдзел 12 каманд. Чэмпіянат праходзіў у два этапы з дзяленнем на шасцёркі пасля першага этапу. Пераможцам, 11-ы раз у гісторыі і 9-ы раз запар, стаў барысаўскі БАТЭ. Прызёрамі сталі «Дынама» (Мінск) і салігорскі «Шахцёр». Магілёўскі «Дняпро», які заняў апошняе 12-е месца, саступіў у стыкавых матчах «Віцебску» і пакінуў Вышэйшую лігу (далей…).

Выбраная выява


Гістарычны цэнтр Мінска, 2012 год.

Біяграфія

Якуб Колас
Якуб Колас

Якуб Колас, сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (1882—1956) — беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, мовазнавец, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928).

Яго лірыка-эпічную паэму «Новая зямля» называюць «энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў» (далей…).

Гісторыя Беларусі

Радзімічы | Крывічы | Дрыгавічы | Полацкае княства | Тураўскае княства | Вялікае Княства Літоўскае | Грунвальдская бітва | Крэўская унія | Пагоня | Рэч Паспалітая | Брэсцкая унія | Бітва пад Оршай | Паўстанне 1794 года | Паўстанне 1863—1864 гадоў | БСГ | Наша Ніва | Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі | Беларуская Народная Рэспубліка | Слуцкі збройны чын | Гісторыя БССР | Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | Беларусізацыя | Рэпрэсіі ў БССР | Заходняя Беларусь | Вялікая Айчынная вайна | Чарнобыльская катастрофа

Выдатныя беларусы

Рагвалод · Ізяслаў Уладзіміравіч · Усяслаў Чарадзей · Ефрасіння Полацкая · Кірыла Тураўскі · Францыск Скарына · Астафій Валовіч · Леў Сапега · Кіпрыян Жахоўскі · Тадэвуш Касцюшка · Кастусь Каліноўскі · Якуб Наркевіч-Ёдка · Францішак Багушэвіч · Яўхім Карскі · Ігнат Буйніцкі · Вітольд Бялыніцкі-Біруля · Эдвард Вайніловіч · Вацлаў Ластоўскі · Усевалад Ігнатоўскі · Браніслаў Тарашкевіч · Якуб Колас · Янка Купала · Сцяпан Некрашэвіч · Пётр Машэраў · Васіль Быкаў · Іван Якубоўскі · Андрэй Грамыка · Уладзімір Караткевіч · Рыгор Барадулін · Святлана Алексіевіч

Геаграфія Беларусі

Беларусь займае заходнюю ўскраіну Усходне-Еўрапейскай раўніны. Сярэдняя вышыня тэрыторыі складае 160 м над узроўнем мора. Абсалютныя вышыні розняцца ад 80 м (урэз вады р. Нёман каля мяжы з Літвой) да 345 м (г. Дзяржынская на паўднёвым захадзе Мінскага ўзвышша). Каля ¾ тэрыторыі Беларусі займаюць нізіны і раўніны з абсалютнымі вышынямі да 200 м. Тэрыторыя рэспублікі багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палессі.

Адміністрацыйны падзел


Гарады Беларусі


Мінск · Гомель · Віцебск · Гродна · Магілёў · Брэст · Бабруйск · Баранавічы · Барысаў · Пінск · Мазыр · Ліда · Орша

Рэкі Беларусі


Дняпро · Заходняя Дзвіна · Нёман · Прыпяць · Сож · Заходні Буг · Бярэзіна · Вілія

Азёры Беларусі


Нарач · Асвейскае · Чырвонае · Лукомскае · Дрывяты · Доўгае

Геаграфічныя аб’екты


Белавежская пушча · Беларуская града · Беларускае Палессе · Бярэзінскі біясферны запаведнік · гара Дзяржынская

Ці ведаеце вы, што...

Новыя артыкулы

Катэгорыі артыкулаў

Беларусь(24: 16 кат., 8 с.)
Спісы:Беларусь(100: 6 кат., 94 с.)
Арганізацыі Беларусі(46: 29 кат., 17 с.)
Беларускае Палессе(3: 2 кат., 1 с.)
Геаграфія Беларусі(25: 17 кат., 8 с.)
Геалогія Беларусі(9: 6 кат., 3 с.)
Гісторыя Беларусі(88: 30 кат., 58 с.)
Грамадства Беларусі(19: 15 кат., 4 с.)
Культура Беларусі(85: 44 кат., 41 с.)
Навука ў Беларусі(42: 19 кат., 23 с.)
Палітыка Беларусі(34: 17 кат., 17 с.)
Постаці Беларусі(77: 74 кат., 3 с.)
Права Беларусі(26: 13 кат., 13 с.)
Прырода Беларусі(12: 11 кат., 1 с.)
Эканоміка Беларусі(52: 23 кат., 29 с.)

Беларускі тыдзень

Праект Беларускі тыдзень