Даўжыня цела 45 см, хваста 24 см. Афарбоўка аліўкавы-бурага колеру з карычневым адценнем, на крылах і галаве — з зеленаватым адценнем. На жоўтым брушку маецца чырвоная пляма. Грудзі і горла шэра-карычневага колеру. Самец адрозніваецца ад самкі крыху больш буйной галавой, вялікай па велічыні дзюбай і больш інтэнсіўнай чырвона-аранжавай афарбоўкай чэрава.