Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Паўночны паход

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночны паход
Вайскоўцы НРА.
Вайскоўцы НРА.
Дата ліпень 1926 — красавік 1927
Месца Кітай
Вынік разгром мілітарыстаў
Праціўнікі
Гаміньдан
КПК
ваенная падтрымка:
 СССР
Бэянскі ўрад
Чжылійская кліка
Фэнцяньская кліка
пры падтрымцы:
 Японская імперыя
Камандуючыя
Чан Кайшы
Фэн Юйсян
Васіль Блюхер
Сілы бакоў
100 000 (у пачатку) невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночны паход (1926—1927) — ваенная аперацыя Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі (НРА) Кітайскай Рэспублікі, аб’яднаных сіл партый Гаміньдан і КПК.

Са смерці Юань Шыкая ў Кітаі пачалася эра мілітарыстаў, калі краіна была падзелена паміж ваеннымі лідарамі.

У пачатку 1920-х Сунь Ятсен, лідар партыі Гаміньдан, якая кіравала ў паўднёвай правінцыі Гуандун, высунуў ідэю аб правядзенні ваеннага паходу для аб’яднання ўсіх рэгіёнаў і ўтварэння дэмакратычнай дзяржавы.

Умовы для яе рэалізацыі стварыліся толькі да лета 1926 года. У гэты час склаўся адзіны блок Гаміньдана і Кампартыі; створаная імі НРА пры дапамозе СССР налічвала да 100 тыс. жаўнераў, аб’яднаных у 9 карпусоў. План аперацыі распрацоўваўся пры актыўным удзеле групы замежных саветнікаў на чале з Васілём Блюхерам.

Паход пачаўся 9 ліпеня 1926 года. Аперацыяй кіраваў Чан Кайшы. З паветра аказвала падтрымку савецкая авіяцыя.

Спачатку войскі НРА ўсталявалі кантроль над правінцыяй Хунань. Далей сілы падзяліліся на дзве групоўкі – Паўночную, якая рушыла на Ухань, і Усходнюю, якая накіравалася ў напрамку гарадоў Нанкін, Наньчан і Шанхай.

У верасні часці ўвайшлі ў правінцыю Хубэй і пасля месяца баёў, 10 кастрычніка, цалкам авалодалі Уханем. Да канца года быў усталяваны кантроль над правінцыямі Фуцзянь і Цзянсу. У ходзе аперацыі часці НРА злучыліся з войскамі Фэн Юйсяна, якія ў лістападзе ўсталявалі кантроль над правінцыяй Шэньсі, а да канца года і над часткай правінцыі Хэнань.

Тым часам колькасць НРА ўзрасла да 300 тыс. байцоў.

У пачатку студзеня 1927 года ўрад Гаміньдана з гуандунскага Гуанчжоу пераехаў ва Ухань і з таго часу яго сталі называць уханьскім. Тады ж брытанцы вымушаныя былі вярнуць Кітаю свае канцэсіі на рацэ Янцзы ў Ханькоу і Цзюцзяні. Гэта адбылося ў выніку стыхійных хваляванняў мясцовага насельніцтва, падтрыманага камуністамі.

Паход завяршыўся вясной 1927 года. Улада Гаміньдана распаўсюдзілася на значную тэрыторыю краіны.

Поспехі войскаў Чан Кайшы, акрамя ўмацавання яго асабістага аўтарытэту, прывялі да новага вітка напружанасці на поўначы паміж арміяй Фэн Юйсяна, які абвясціў сябе прыхільнікам урада ў Гуанчжоу, і падраздзяленнямі, вернымі пекінскаму ўраду.

Прыхільнікі правага крыла Гаміньдана на чале з Чан Кайшы ў красавіку 1927 года стварылі ў горадзе Нанкін новы ўрад у процівагу Уханьскаму ўраду левага крыла. Краіну ахапіла грамадзянская вайна. Войскі НРА, якія захавалі вернасць ранейшаму ўраду, працягвалі ў маі—пачатку чэрвеня баявыя дзеянні супраць мілітарыстаў.

  • Родригес, А. М. Новейшая история стран Азии и Африки. ХХ век. В 2 частях. Часть 1. Учебник. — Владос. — 2001.
  • Северный поход 1926—27 // Большая российская энциклопедия.