Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Педра Радрыгес Ледэсма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Педра Радрыгес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Педра Эліезер Радрыгес Ледэсма
Нарадзіўся 28 ліпеня 1987(1987-07-28)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 169 см
Вага 62 кг
Пазіцыя нападнік, крайні паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Лацыа
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
2003—2004 Іспанія Сан-Ісідра
2004—2005 Іспанія Барселона
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2015 Іспанія Барселона 204 (58)
2005—2007   Іспанія Барселона C 70 (10)
2007—2009   Іспанія Барселона B 55 (17)
2015—2020 Англія Чэлсі 137 (29)
2020—2021 Італія Рома 27 (5)
2021— Італія Лацыа
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Іспанія Іспанія (да 21) 2 (0)
2010—2017 Іспанія Іспанія 65 (17)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пе́дра Радры́гес Ледэ́сма (ісп.: Pedro Rodríguez Ledesma; нар. 28 ліпеня 1987, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Лацыа» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў сваю кар’еру ў камандзе аднаго з ніжэйшых іспанскіх дывізіёнаў «Сан-Ісідра» на родных Канарскіх астравах у сезоне 2003/04, адзначыўшыся гульнямі як за юнацкі, гэтак і за асноўны склад. Адтуль перабраўся ў юніёрскую каманду «Барселоны», за розныя юніёрскія і моладзевыя каманды «сіне-гранатавых» адгуляў тры сезоны.

Першы матч за асноўны склад «Барселоны» правёў 11 верасня 2007 года ў фінале Кубка Каталоніі, дзе яго каманда саступіла «Хімнастыку» з Тарагоны з лікам 1:2. 12 студзеня 2008 года Педра дэбютаваў у першай камандзе, правёўшы адну хвіліну пераможнага матча супраць «Мурсіі» (4:0). З сезона 2009/10 трывала замацаваўся ў асноўным складзе «Барселоны».

У жніўні 2015 года за 19 млн фунтаў перайшоў у лонданскі «Чэлсі», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У ліпені 2020 года было абвешчана, што па заканчэнні сезона 2019/20 нападнік пакідае англійскі клуб.

У жніўні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Ромай»[3]. У ліпені 2021 года новым трэнерам «Ромы» стаў Жазэ Маўрынью, які не разлічваў на нападніка і не ўключыў яго ў склад для падрыхтоўкі да наступнага сезона. У жніўні 2021 года Педра перайшоў у «Лацыа», што стала першым прамым пераходам палявога футбаліста паміж рымскімі клубамі за апошнія 40 гадоў[4].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе трапіў у заяўку зборнай Іспаніі па футболе на чэмпіянат свету 2010 ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе стаў чэмпіёнам свету. У 2012 годзе разам са зборнай стаў чэмпіёнам Еўропы. Свой першы хет-трык Педра аформіў 12 кастрычніка 2012 года ў матчы на мінскім стадыёне «Дынама» супраць зборнай Беларусі (0:4)[5].

«Барселона»:

«Чэлсі»:

Іспанія:

Старэйшы брат Педра Кірыян Радрыгес Ледэсма выступае ў цяперашні час у адным з клубаў іспанскіх ніжэйшых дывізіёнаў.

Зноскі