Планкталогія
Планкталогія — гэта раздзел заалогіі, які займаецца вывучэннем планктону — мікраарганізмаў, якія насяляюць водныя глыбіні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак гэтаму кірунку паклала вывучэнне цвіцення вады. У XVI стагоддзе Захарый Янсен вынайшоў першы прататып мікраскопа, які дазволіў выявіць, што нагодай цвіцення вады з’яўляецца празмернае размнажэнне мільёнаў мікраскапічных арганізмаў. У асобны кірунак яго вылучыў нямецкі вучоны Віктар Гензен у 1887 годзе, які і ўвёў тэрмін «планктон».
У гэтай навуцы працавалі такія знакамітыя вучоныя, як Антоні ван Левенгук, Ян Свамердам, Хрысціян Готфрыд Эрэнберг і Ота-Фрэдэрык Мюлер. Апошні ўпершыню паспрабаваў здзейсніць вылаў планктону пры дапамозе мелкаклетачнай сеткі, мадэль якой легла ў аснову стварэння сучасных сетак для лоўлі планктону.
Для вывучэння планктону арганізоўваліся шматлікія навуковыя экспедыцыі, найбольш выніковайзь якіх з’яўляецца экспедыцыя на судне «Чэленджэр». Менавіта ёй удалося высветліць, што планктон існуе нават на глыбіні ў 1000 метраў. Тады ж з’явіліся буйныя манаграфіі, якія прысвечаны разнастайнасці прэснаводных арганізмаў, якія ўяўляюць з сябе немалую долю планктона. Сярод іх працы аб ракападобных В. Лілджэборга, аб галінавусых рачках Аўгуста Вейсмана і іншыя.
Сучасная планкталогія вывучае паводзіны мікраарганізмаў «In situ», шляхам атрымання выяў з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.
Папулярызацыя
[правіць | правіць зыходнік]Існуюць праэкты, якія дазваляюць удзельнічаць у вывучэнні планктону ў рэжыме анлайн з дапамогай аўтаматычных сродкаў «Доўгатэрміновая Экалагічная Абсерваторыя»[1][2].
Зноскі
- ↑ Schofield, O.; et al.: The Long-Term Ecosystem Observatory: An Integrated Coastal Observatory, IEEE Journal of Oceanic Engineering 27(2); April 2002.
- ↑ Institute of Marine and Coastal Sciences, Rutgers University
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Планкталогія на Архіве ведаў Архівавана 15 ліпеня 2011.