Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Праект

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праект (ад лац.: projectus — кінуты наперад, які выступае, выдаецца наперад) — гэта ўнікальны працэс, які складаецца з сукупнасці скаардынаваных і кіраваных відаў дзейнасці з пачатковай і канчатковай датамі, зроблены для дасягнення мэты, якая адпавядае канкрэтным патрабаванням, які ўключае абмежаванні па тэрмінах, кошце і рэсурсах[1].

Праект (project) у кіраванні праектамі — спроба (памкненне), абмежаваная ў часе і накіраваная на стварэнне ўнікальнага вырабу (прадукту) ці паслугі[2].

Праекты могуць быць аб'яднаныя ў праграму праектаў для дасягнення адзінага выніку, або ў партфель праектаў для больш эфектыўнага кіравання. Партфель праектаў можа складацца з праграм.

Зноскі

  1. ГОСТ Р ИСО 9000-2008. Системы менеджмента качества. Основные положения и словарь
  2. A Guide to the Project Management Body of Knowledge. — Newton Square, PA : Project Management Institute, 2000.