Праліў Торэса
Праліў Торэса | |
---|---|
англ.: Torres Strait | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 150—240 км |
Даўжыня | 74 км |
Размяшчэнне | |
9°50′00″ пд. ш. 142°30′00″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Арафурскае мора |
Раздзяляе | Кейп-Ёрк і Новая Гвінея |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пралі́ў То́рэса[1] (англ.: Torres Strait) — праліў паміж аўстралійскім паўвостравам Кейп-Ёрк і востравам Новая Гвінея. Злучае Індыйскі (Арафурскае мора) і Ціхі (Каралавае мора) акіяны.
Даўжыня праліва 74 км. Шырыня каля 185 (150—240[1][2][3]) км. Глыбіня — да 53 м. Найбольшая глыбіня на фарватары 7,4 м[1][2] (14 м[4], 7,4—22 м[3]).
У праліве шмат астравоў, рыфаў і скал, што робіць небяспечным мараходства. 17 астравоў населены абарыгенамі папуаскага і аўстралійскага абарыгеннага паходжання. У праліве моцныя прыліўныя цячэнні.
Мяркуецца, што ў эпоху апошняга аледзянення сучасны праліў уяўляў сабою сухапутны мост і быў канчаткова затоплены толькі ў 5—4 тысячагоддзях да н.э. Людзі з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 3000 гадоў таму.
Відавочна, упершыню праліў Торэса ўбачылі члены галандскай экспедыцыі на чале з Вілемам Янсзанам у 1606 годзе, аднак сам Янсзан не здолеў зразумець тое, што адкрыў. Першае дэталёвае апісанне заставіў іспанскі мараплавец Луіс Ваэс дэ Торэс, які наведаў гэтыя воды ў тым жа годзе праз 6 месяцаў пасля галандцаў. У XVIII стагоддзі праліў атрымаў яго імя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- То́рэса пралі́ў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 493. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́рреса проли́в // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 116. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- То́рреса проли́в, Торресов пролив // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 649. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- То́рреса проли́в // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 484. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- То́рресов проли́в, То́рреса проли́в // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 649. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).