Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Пшэмысл II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пшэмысл II
Przemysł II
Пшэмысл II. Малюнак Яна Матэйкі
Пшэмысл II. Малюнак Яна Матэйкі
31-ы Князь Польшчы
1290 — 1291
Папярэднік Генрых IV Пробус
Пераемнік Вацлаў II Чэшскі
4-ы Кароль Польшчы
1295 — 1296
Пераемнік Вацлаў II Чэшскі

Нараджэнне 14 кастрычніка 1257[1]
Смерць 8 лютага 1296[1] (38 гадоў)
Месца пахавання
Род Велікапольскія Пясты[d]
Бацька Пшэмысл I[d]
Маці Лізавета Уроцлаўская[d]
Жонка Маргарыта Брандэнбургская[d], Рыкса Шведская[3] і Лудгарда Мекленбургская[d][3]
Дзеці Эльжбета Рыкса
Веравызнанне каталіцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пшэмысл II або Пшэмыслаў II (польск.: Przemysł (aw) II, літ.: Primislaus; 14 кастрычніка 1257, Познань — 8 лютага 1296, Рагозьна) — герцаг Вялікай Польшчы ў Познані з 1273, герцаг Вялікай Польшчы ў Калішы з 1279, герцаг малой Польшчы ў Кракаве ў 1290—1291 гадах, герцаг Усходняга Памор’я з 1294 і кароль Польшчы з 1295.

З дынастыі Пястаў, сын познанскага князя Пшэмысла I (1220/21—1257). Пасля смерці бацькі выхоўваўся пры двары свайго дзядзькі, калішскага князя Баляслава Набожнага. У 1279 годзе атрымаў у спадчыну яго ўдзел, пасля чаго падпарадкаваў сабе ўсю Вялікую Польшчу. Падтрымліваў уроцлаўскага князя Генрыка IV, аднак у 1281 годзе разам з шэрагам іншых князёў быў узяты ў палон ім на з’ездзе ў Барычы. У абмен на вызваленне саступіў Генрыку IV Рудскую (Вялюньскую) зямлю (размяшчалася паміж Сілезіяй і Малой Польшчай), у 1284 годзе перадаў яму таксама Алабоцкую акругу (усе тэрыторыі вернуты ў 1287 годзе). У 1282 годзе ў Кэмпне ўсходнепаморскі князь Мсцівой II абвясціў Пшэмысла II сваім спадчыннікам. У 1287 годзе ў Слупску заключыў з Мсцівоем II і паморскім князем Багуславам IV дагавор аб узаемадапамозе, накіраваны супраць Брандэнбурга. У 1289 годзе ў складзе вялікапольска-куяўска-мазавецкай кааліцыі ўдзельнічаў у выгнанні з Кракава сілезскіх князёў, але затым заключыў перамір’е з Генрыкам IV, што дазволіла таму зноў заняць кракаўскі сталец. У 1290 годзе па завяшчанні Генрыка IV атрымаў правы на Кракаў, але зацвердзіцца ў ім не змог. Пакідаючы Кракаў, забраў каралеўскія рэгаліі. У 1291 годзе за грашовую кампенсацыю прызнаў пераход Малой Польшчы пад уладу чэшскага караля Вацлава II. Пасля смерці Мсцівоя II у 1294 годзе пад уладу Пшэмысла II перайшло Памор’е. 26 чэрвеня 1295 года ў Гнезне каранаваны як польскі кароль. Забіты, згодна з сярэднявяковымі хронікамі, людзьмі, падасланымі маркграфам Брандэнбурга. Са смерцю Пшэмысла II перапынілася мужчынская лінія вялікапольскіх Пястаў.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119502550 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Пшемысл II // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.