Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Радж’я Сабха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак Радж'я Сабхі

Радж'я Сабха (хіндзі: राज्यसभा — «савет штатаў», англ.: Rajya Sabha) — верхняя палата індыйскага парламента. Паводле Канстытуцыі Індыі, Радж'я Сабха можа мець да 260 членаў, 12 з якіх прызначаюцца прэзідэнтам за асаблівыя заслугі ў пэўных галінах мастацтва, навукі, літаратуры або дзяржаўнай службы, таму гэтыя дэпутаты вядомыя як «прызначаныя». Астатнія дэпутаты выбіраюцца заканадаўчымі органамі штатаў і тэрыторый. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата складае 6 гадоў, трэць палаты пераабіраецца кожныя два гады.

Радж'я Сабха засядае пастаянна і, у адрозненне ад ніжняй палаты, Лок Сабха, не можа быць распушчаная. Радж'я Сабха дзеліць заканадаўчыя функцыі з Лок Сабхай, за выключэннем выдзялення сродкаў, у якіх Лок Сабха мае выключныя паўнамоцтвы. У выпадку прынцыповай нязгоды двух палат па пэўных пытаннях праводзяцца сумесныя пасяджэнні абедзвюх палат, але, паколькі Лок Сабха мае ўдвая больш членаў, яна мае вялікія паўнамоцтвы ў канфліктных сітуацыях.

Старшынёй Радж'я Сабхі з'яўляецца віцэ-прэзідэнт Індыі (зараз — Мухамад Хамід Ансары). Намеснік старшыні абіраецца членамі палаты і выконвае ўсе абавязкі старшыні ў яго адсутнасць.

Радж'я Сабха пачала дзейнічаць 13 мая 1952 года.