З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ра́мі, рамі белае, кітайская крапіва (Boehmeria nivea ) — від кветкавых раслін роду Рамі (Boehmeria ) сямейства Крапіўныя (Urticaceae ).
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas », 1880—1883
Шматгадовы паўкуст з добра развітай каранёвай сістэмай і 5—20 прамастойнымі негалінаванымі парасткамі цыліндрычнай формы вышынёй да 3 метраў. Парасткі штогод адміраюць. Лісце буйное (даўжынёй 7—15 і шырынёй 6—12 см), сэрцападобнай формы, апушанае знізу, зубчастае па краі. Кветкі дробныя, аднаполыя, зеленаватага або ружаватага колеру, у шматкветных мяцёлках у пазухах верхніх лісцяў. Плод — дробная, падоўжаная, апушаная сямянка .
Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Азіі (Кітай , Карэйскі паўвостраў , Японія , Тайвань , Індыя , Непал , Бутан , Індакітай , Інданезія [ 5] ).
Доўгія (да 500 мм), трывалыя, амаль не гніючыя, шаўкавістыя валокны рамі белага выкарыстоўваюцца ў вытворчасці тканін , паперы , канатаў , рыбалоўных сетак і інш. У некаторых краінах (Калумбія , Куба ) расліна вырошчваецца ў якасці кармавой культуры . У В’етнаме лісце рамі выкарыстоўваецца ў нацыянальнай кухні .
Boehmeria candicans Hassk.
Boehmeria frutescens var. concolor (Makino ) Nakai
Boehmeria frutescens var. viridula (Yamam. ) Suzuki
Boehmeria nipononivea Koidz.
Boehmeria nivea var. candicans Wedd.
Boehmeria nivea f. concolor (Makino) Kitam.
Boehmeria nivea var. concolor Makino
Boehmeria nivea subsp. nipononivea (Koidz. ) Kitam.
Boehmeria nivea f. nipononivea (Koidz.) Kitam.
Boehmeria nivea var. nipononivea (Koidz.) W.T.Wang
Boehmeria nivea var. tenacissima (Gaudich.) Miq.
Boehmeria nivea var. viridula Yamam.
Boehmeria tenacissima Gaudich.
Boehmeria thailandica Yahara
Boehmeria utilis André
Ramium niveum (L. ) Kuntze
Urtica nivea L.