Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Расійская рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
рэспубліка
Расійская рэспубліка
Россійская Республика
Герб Расійскай рэспублікі Сцяг Расійскай рэспублікі
Герб Расійскай рэспублікі Сцяг Расійскай рэспублікі
Гімн: Марсельеза
< 

Сталіца Петраград (1917—1918)
Самара, Уфа (1918)
Мова(ы) руская
Афіцыйная мова руская
Рэлігія свецкая дзяржава
Грашовая адзінка рубель[d] і керанкі[d]
Плошча 22 400 000 кв.км
Насельніцтва 181 537 800 чал.(на 1916 год)
Форма кіравання парламенцкая рэспубліка і Прэзідэнцкая рэспубліка
Найбуйнейшыя гарады Петраград,
Масква,
Ніжні Ноўгарад,
Адэса,
Варшава,
Растоў-на-Доне,
Валюта рубель
Старшыня Часовага ўрада
 • 5 (18) мая 1917 — 24 ліпеня (6 жніўня1917 Георгій Львоў
 • 24 ліпеня (6 жніўня1917 — 27 верасня (8 кастрычніка1917 Аляксандр Керанскі
Гісторыя
 • 1 (14) верасня 1917 Стварэнне Расійскай Рэспублікі
 • 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 Кастрычніцкая рэвалюцыя
Папярэднікі і пераемнікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Расіі Гісторыя Расіі

Усходнія славяне, русы
Старажытная Кіеўская дзяржава (IX—XII ст.)
Удзельная Русь (XII—XVI ст.)
Наўгародская дзяржава (1136—1478)
Уладзіміра-Суздальскае княства (1157—1389)
Маскоўскае княства (1263—1478)
Маскоўская дзяржава (1478—1721)
Расійская імперыя (1721—1917)
Расійская рэспубліка (1917)
Савецкая Расія (1917—1922)
СССР (1922—1991)
Расійская Федэрацыя (з 1991)

Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія
Партал «Расія»

Расійская рэспу́бліка (руск. дарэф. Россійская Республика) — назва Расіі з 1 верасня па 25 кастрычніка 1917 года. Абвешчана пастановай Часовага Урада ад 1 (14) верасня 1917 года[1]. 5 (18) студзеня 1918 года Усерасійскі Устаноўчы сход у законе пра зямлю зацвердзіў назву «Расійская рэспубліка», а затым абвясціў Расію дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай (аднак гэта не мела практычнага значэння, бо яшчэ да гэтага Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясціў федэратыўны лад Расійскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэнне «Расійская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 года два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расійская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расія ў гэтым дакуменце называецца «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка».

Дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная структура Расійскай рэспублікі складалася з часовых органаў дзяржаўнай улады.

Апроч таго, Часовым Урадам быў утвораны шэраг камісій, у якіх распрацоўваліся праекты будучага дзяржаўнага ладу Расіі, у тым ліку новых асноўных законаў (канстытуцыі). Дзеялі і практычна ўсе ўстановы Расійскай імперыі, у прыватнасці Урадаўнічы Сенат, распушчаны пазней бальшавікамі паводле Дэкрэту пра суд № 1.

Беларускія нацыянальныя арганізацыі

[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд 19051917 гадоў з пачаткам росту нацыянальных рухаў у Расіі шматлікія палітычныя арганізацыі беларускага кірунку, разам з рухамі іншых не-расійскіх народаў Расіі, выказвалі ідэі пра будучую дэмакратызацыю ў Расіі, у выніку якой у Расіі будзе ўтвораная федэрацыя, а беларускія землі ў ёй атрымаюць статус аўтаноміі. Падобны шлях развіцця Расіі і Беларусі бачыла, напрыклад, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая, аднак, ужо ў 1918 годзе падтрымала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.

Ужо пасля канца існавання Расійскай рэспублікі і прыходу ёй на змену савецкай улады шэраг беларускіх нацыянальных арганізацый першапачаткова прытрымліваліся думкі пра аднаўленне не-савецкае федэратыўнай Расіі, у якой Беларусь мела б аўтаномію на рэспубліканскай аснове[2][3]. Падобныя планы таксама падзялялі расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы[2].

У снежні 1917 года Усебеларускі з'езд сфармуляваў ідэю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расіі[3]

Зноскі

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.