Рэтравірусы
Рэтравірусы | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Retroviridae | ||||||||
Падсямействы | ||||||||
Група паводле Балтымара | ||||||||
VI: алРНК-АТ-вірусы | ||||||||
|
Рэтраві́русы (лац.: retro — наадварот, virus — хворатворная слізь, атрута) — сямейства вірусаў, якія маюць у сваім геноме РНК замест ДНК. Рэтравірусы меюць такую назву, бо ў адрозненне ад усіх клетак ператвараюць РНК у ДНК, але ніколі наадварот. У рэтравірусаў ёсць два ланцугі РНК, якія яны канвертуюць у двухланцужковую ДНК. Затым яны пераносяць гэтую двухланцужковую ДНК у клеткавае ядро і ўкараняюць яе ў геном з дапамогай фермента інтэгразы. Такім чынам, геном рэтравіруса становіцца часткай геному гаспадара і клетка ніколі ўжо не зможа ад яго пазбавіцца. Адзіны спосаб пазбавіцца ад рэтравіруса — забіць клетку[2].
Рэтравірусы здольныя пераскокваць з віда на від. Гэта і з’яўляецца іх адметнай рысай. На працягу 450 мільёнаў гадоў эвалюцыі рэтравірусы пераскоквалі з аднаго віду на іншы, што прывяло да «эфекту Чорнай Каралевы». Калі вірус патагенны, ён інфікуе від і аказвае на яго ціск адбору. Многія з гэтага віду будуць забітыя вірусам. Гэта прывядзе да ціску адбору, мэта якога — стаць неадчувальным да гэтай інфекцыі ці віруса[2].
Нягледзячы на тое, што рэтравірусы маюць розныя падсямействы, яны маюць тры асноўных рода:
- анкарэтравірусы — здольныя выклікаць рак у некаторых відаў;
- ленцівірусы — здольныя выклікаць цяжкі імунадэфіцыт і смерць у людзей і іншых жывёл;
- спумавірусы — дабраякасныя вірусы, не звязаныя ні з якімі хваробамі ў людзей або жывёл.