Сатосі Кон
Сатосі Кон | |
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1963 Сапара, Японія |
Дата смерці | 24 жніўня 2010 (46 гадоў) Токіа, Японія |
Кірунак | мангака, мультыплікатар |
Сатосі Кон (яп.: 今 敏, Kon Satoshi; нар. 12 кастрычніка 1963 — 24 жніўня 2010) — стваральнік анімэ (японскіх мультфільмаў) і мангі. Найбольш вядомы дзякуючы сваім паўнаметражным работам «Ідэальны смутак» (1997), «Актрыса тысячагоддзя» (2001), «Такійскія хросныя» (2003) і «Папрыка» (2006). Ён памёр ад раку падстраўнікавай залозы 24 жніўня 2010 года[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сатосі Кон нарадзіўся 12 кастрычніка 1963 года. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Хакайда Кусіра Каро, дзе захацеў стаць мультыплікатарам.
Гэта памкненне рэалізавалася з публікацыяй яго дэбютнай мангі Toriko у 1984 годзе ў час вывучэння графічнага дызайну ў прыватным Мастацкім універсітэце Мусасіна ў Токіа[2]. Работа прыцягнула ўвагу стваральніка культавага анімэ Akira Кацухіра Атамы, які наняў Кона за асістэнта[3].
Напачатку 1990-х Сатосі Кон працаваў аніматарам, сцэнарыстам, мастаком па вёрстцы і дызайнерам фону на праектах Кацухіра Атамы і Мамору Осіі. Кон дэбютаваў як рэжысёр з пятым эпізодам OVA «Неймаверных прыгод ДжоДжо» (1993—1994)[4]. Для яго ён напісаў таксама сцэнар і раскадроўку.
Гэта работа спадабалася прадзюсеру Масао Марыяме, які прапанаваў Сатосі Кону ў якасці рэжысёра ўзначаліць працу над адаптацыяй раману «Ідэальны смутак» Ёсікадзу Такеуці. Кон быў незадаволены першым сцэнарыем, заснаваным на арыгінале, і папрасіў унесці ў яго змены[5], на што атрымаў дазвол ад аўтара арыгінальнага рамана. Паўнаметражны анімацыйны фільм "Ідэальны смутак» выйшаў ў 1997 годзе. Прэм’ера адбылася на фестывалі Fantasia Festival у канадскім Манрэалі, дзе стужка атрымала ўзнагароду за лепшы азіяцкі фільм [6][7].
У 2002 годзе адбылася прэм’ера другога фільма Кона «Актрыса тысячагоддзя». У цэнтры фільма — актрыса на пенсіі, якая таямнічым чынам сыходзіць з поля зроку грамадскасці на піку сваёй кар’еры.
У 2003 годзе на экранах з’яўляецца трэці паўнаметражны фільм Сатосі Кона «Такійскія хросныя». У цэнтры фільма — трыа бяздомных у Токіа, якія напярэдадні Калядаў знаходзяць дзіця і адпраўляюцца на пошукі яго бацькоў. Фільм засяроджаны на тэмах бяздомнасці з камедыйным адценнем.
У 2004 годзе выходзіць серыял «Агент параноі», у якім Кон працягвае вывучаць тэму змешвання рэальнасці і ўяўлення.
У 2006 годзе выходзіць апошні паўнаметражны фільм Сатосі Кона «Папрыка». Яго сюжэт прысвечаны новай форме псіхатэрапіі, якая выкарыстоўвае аналіз сноў для лячэння псіхічных хворых.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2010 года падчас працы над наступным фільмам Dreaming Machine у Сатосі Кона быў дыагнаставаны рак падстраўнікавай залозы ў тэрмінальнай стадыі. Рак хутка прагрэсаваў. 24 жніўня 2010 годзе Сатосі Кон памёр ва ўзросце 46 гадоў.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэжысёр
[правіць | правіць зыходнік]- Ідэальны смутак — (яп. パーフェクトブルー, Pāfekuto Burū), 1997
- Актрыса тысячагоддзя — (яп. (千年女優, Sennen Joyū), 2001
- Такійскія хросныя — (яп. (東京ゴッドファーザーズ, Tōkyō Goddofāzāzu), 2003
- Агент параноі — (яп. 妄想代理人, Mōsō Dairinin), 2004 (тэлесерыял)
- Папрыка — (яп. パプリカ, Papurika), 2006
Зноскі
- ↑ ScreenDaily. Japanese animation master Satoshi Kon dies at 46
- ↑ Hollywood Insider. A Tribute to Satoshi Kon
- ↑ Vulture. A Viewer’s Guide to the Works of Satoshi Kon
- ↑ IMDb. Dio’s World: Kakyoin — Duel in the Barrier
- ↑ Midnight Eye. Satoshi Kon
- ↑ Fantasia Festival. Year 1997
- ↑ IMDb. Fantasia Film Festival 1997