Сентыменталізм
Выгляд
Сентыменталізм (фр.: sentimentalisme, ад па-англійску: sentimental, па-французску: sentiment — пачуццё) — кірунак у еўрапейскай і амерыканскай літаратуры і мастацтве другой паловы XVIII — пачатку XIX ст.
Дамінантай чалавечай прыроды сентыментылізм абвясціў пачуццё, а не розум, што адрознівала яго ад класіцызму. Не парываючы з Асветніцтвам, сентыменталізм застаўся верным ідэалу нарматыўнай асобы, аднак умовай яе ажыццяўлення палагаў не разумнае пераўладкаванне свету, а вызваленне і ўдасканальванне натуральных пачуццяў. Герой асветніцкай літаратуры ў сентыменталізме болей індывідуалізаваны, яго ўнутраны свет узбагачаецца здольнасцю суперажываць, чуйна адгукацца на тое, што адбываецца вакол. Па паходжанню (ці па перакананнях) сентыменталісцкі герой — дэмакрат; багаты ўнутраны свет простага чалавека — адна з асноўных адкрыццяў і заваяванняў сентыменталізма. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Конан У. М., Сабалеўскі А. В., Златоўскі Ю. Дз. Сентыменталі́зм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 336—337. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- E. Schmidt, «Richardson, Rousseau und Goethe» (Іена, 1875).
- Gasmeyer, «Richardson’s Pamela, ihre Quellen und ihr Einfluss auf die englische Litteratur» (Лпц., 1891).
- P. Stapfer, «Laurence Sterne, sa personne et ses ouvrages» (П., 18 82).
- Joseph Texte, «Jean-Jacques Rousseau et les origines du cosmopolitisme littéraire» (П., 1895).
- L. Petit de Juleville, «Histoire de la langue et de la littérature française» (т. VI, выд. 48, 51, 54).
Артыкул занадта кароткі |