Стымпанк
Стымпа́нк, або парапа́нк — кірунак навуковай фантастыкі, які мадэлюе выдуманую цывілізацыю, што засвоіла ў дасканаласці механіку і тэхналогіі паравых машын. Як правіла, стымпанк мае на ўвазе альтэрнатыўны варыянт развіцця чалавецтва з выяўленай агульнай стылізацыяй пад эпоху віктарыянскай Англіі (другая палова XIX стагоддзя) і эпоху ранняга капіталізму з характэрным гарадскім пейзажам і кантрасным сацыяльным расслаеннем. Магчыма, аднак, і наяўнасць у творах стымпанку большай ці меншай долі элементаў фэнтэзі.
Да «панкаўскіх» кампанентаў стымпанку ставіцца асаблівы акцэнт на сапраўднай чалавечай прыродзе, якая кіруецца нізкімі запаламі — пажадлівасцю, гневам, ганарыстасцю, сквапнасцю і зайздрасцю. Агульны стыль стымпанку часцяком выглядае цынічным (груба-адкрытым) і песімістычным (антыўтапічным), аднак, дзякуючы камічным магчымасцям рэтрастылістыкі і альтэрнатыўнай гісторыі, шырока распаўсюджаныя і гумарыстычныя, парадыйныя матывы.
Тым не менш існуе нямала твораў з процілеглай скіраванасцю — рамантыка, драматызм высокіх пачуццяў, нават элементы ўтопіі.
Рэаліі стымпанкавай стылістыкі — «старадаўнія» аўтамабілі, лакаматывы, тэлефоны і т. р., анахранічна ўпісаныя ў больш (або менш) «старадаўні» антураж, лятаючыя караблі-дырыжаблі, механічныя робаты — часам уваходзяць у знарочыста казачныя і нават дзіцячыя творы.
У цяперашні час у грамадскім асяроддзі і масавай культуры назіраюцца з’явы, якія дазваляюць казаць аб стымпанку як пра субкультуру, якая фарміруецца[1]. Стыль «стымпанк» усё шырэй распаўсюджваецца ў графіку, ілюстрацыі, скульптуры, дызайне і нават у сферы камп’ютарных гульняў.
Папярэднікі стымпанку
[правіць | правіць зыходнік]У якасці «сыравіны» дзеля фантазіі аўтары стымпанку выкарыстоўваюць творчасць пісьменнікаў-фантастаў, мастакоў, вынаходнікаў, а таксама фальсіфікатараў XIX ст.
- Герберт Уэлс — англійскі пісьменнік-фантаст (1866—1946);
- Жуль Верн (1828—1905) — французскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкай літаратуры і фантастыкі;
- Альбер Рабіда (1848—1926) — французскі пісьменнік і мастак, аўтар футурыстычных твораў;
Прадстаўнікі жанру
[правіць | правіць зыходнік]- Чайна Мьевіль
- Гордан Далквіст
- Брус Стэрлінг — твор «Машына адрозненняў» (1992) стаў фактычна маніфестам стымпанку — аналагічна як «Нейрамант» Уільяма Гібсана паклаў пачатак жанру кіберпанк[2].
- Хаяо Міядзакі
- Майкл Муркок (цыкл твораў пра Освальда Бастейбла)
- Вадзім Панаў
- Філіп Пулман
- Лемані Снікет
- Брэд Сільберлінг
Парамагія
[правіць | правіць зыходнік]Парамагія — жанр, які ўтвараецца на скрыжаванні стымпанку і фэнтэзі; верагодна, з’яўляецца відам тэхнафэнтэзі. Мадэлюе сусветы, у якіх паравыя тэхналогія суіснуюць с магіяй і расамі, тыповымі дзеля фэнтэзійнай літаратуры (эльфы, гномы, оркі і інш). Прыклады: «Вялікі эліпс» Полы Волскі, «Вакзал страчаных сноў» Чайны Мьевіля, «Месяц гоблінаў» і «Машына гномаў» Тэрэзы Эджэртан, камп’ютарня гульня «Arcanum».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Kaye, Marco. Mom, Dad, I'm Into Steampunk(недаступная спасылка) (25 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2008. Праверана 5 жніўня 2015.
- ↑ СТИМПАНК: ЧТО ЭТО ТАКОЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2008. Праверана 5 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Clockwork worlds, Ричард Д. Эрлих и Томас П. Данн (1983). ISBN 0-313-23026-9
- The Steampunk issue of Nova Express, Volume 2, Issue 2, Winter 1988
- The Encyclopedia of Fantastic Victoriana Джесс Невинс, MonkeyBrain (2005). ISBN 1-932265-15-5
- Fiction 2000: cyberpunk and the future of narrative, Джордж Слессер и Том Шиппи (1992). ISBN 0-8203-1425-0
- Science fiction after 1900, Брукс Лэндон (2002). ISBN 0-415-93888-0
- Science fiction before 1900, Пол К. Элкон (1994). ISBN 0-8057-0952-5
- Victorian science fiction in the UK, Дарко Свэн (1983). ISBN 0-8161-8435-6
- Worlds enough and time, Гэри Вестфаль, Джордж Слессер, и Дэвид Либи (2002). ISBN 0-313-31706-2
- Louis la Lune, Элбан Гуллемос (2006). ISBN 2-226-16675-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стимпанк в кинематографе Архівавана 20 снежня 2014.
- Жанры: Стимпанк Архівавана 13 студзеня 2008.. Статья в журнале Мир Фантастики.
- Журнал Популярная механика: Паровые панки: Стим-история Архівавана 27 снежня 2013.