Субінфеадацыя
Выгляд
Субінфеадацыя — звычай перадачы часткі зямельнага фонду сеньёрыі васалам. Практыкаваўся ў сярэднявечнай Заходняй Еўропе феадаламі ўсіх рангаў, апроч «аднашчытных» рыцараў.
Спрычыняла раздрабненне палітычнай і судовай структуры, спрыяла ператварэнню мясцовых феадалаў у дробных самадзяржаўных валадароў. У выніку гэтага працэсу драбнейшыя феадалы выпадалі са світаў магнацтва і рассяляліся па ўласных замках (каля 50 000 замкаў існавала толькі ў Францыі[1]). Гэта, насупор зразумелай цэнтрабежнай тэндэнцыі, умацоўвала васальныя сувязі ў выніку дзеяння складанай сістэмы феадальных прававых адносін між сеньёрамі і васаламі.[2]
Шырокі размах практыка мела, напрыклад, у 10—11 ст. на землях Францыі, асабліва паўночных.[3]
Зноскі
- ↑ Яковлев В.В. История крепостей. — М.: ООО «Фирма «Издательство ACT»; СПб.: ООО «Издательство Полигон», 2000. — 400 с., ил. Тираж 5100 экз. ISBN 5-237-05176-6 («ACT»). ISBN 5-89173-077-4 («Полигон»). Ч.4.
- ↑ История Франции / Ин-т всеобщей истории АН СССР. С.88,89.
- ↑ История Франции / Ин-т всеобщей истории АН СССР. С.88.