Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Сузы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старажытны горад
Сузы
32°12′ пн. ш. 48°15′ у. д.HGЯO
Краіна
Сучасная лакацыя Іран
Сузы (Іран)
Сузы
Сузы (Іран)
Сузы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Су́зы[1] (эламскае Шушан, сучаснае Шуш[1]) — старажытны горад, сталіца дзяржавы Элам. Руіны каля 20 км на паўднёвы захад ад горада Дызфуль (тэрыторыя сучаснага Ірана).

У 1-й палавіне 3-га тыс. да н.э. Сузы — значны палітычны і эканамічныя цэнтр, пра што сведчаць выяўленыя ў выніку раскопак грабніцы цароў, вялікая колькасць прылад працы, зброя, вырабы з золата. У 2-й палавіне 3-га — 1-й трэці 1-га тыс. да н.э. Сузы — сталіца Элама. У 645 да н.э. горад быў зруйнаваны асірыйскім царом Ашурбаніпалам. Пасля заваявання персамі (сярэдзіна 6 ст. да н.э.) Сузы сталі зімняй рэзідэнцыяй Ахеменідаў, потым (з 4 ст. да н.э.) іх пераемнікаў — Аляксандра Македонскага (у гэты час горад развіваўся на ўзор грэчаскага поліса) і Селеўкідаў.

У 640-я гг. н.э. Сузы былі разбураны арабскімі заваёўнікамі. Як неўмацаванае паселішча горад існаваў некалькі стагоддзяў, потым заняпаў.

Цяперашні стан

[правіць | правіць зыходнік]

Руіны Суз маюць выгляд 4 узгоркаў: «узгорак акропаля» на поўдні (царскі горад Элама), «узгорак ападаны» на поўначы (руіны ахеменідскага палаца, 521 — 1-я палавіна 4 ст. да н.э.) з рэльефамі з паліванай цэглы, рэшткі параднай залы-ападаны і храма агню), «узгорак царскага горада» на ўсходзе (рэзідэнцыя ахеменідскай і сасанідскай знаці), «узгорак горада рамеснікаў» (некропаль парфянскага і селеўкідскага часу) на ўсход ад царскага горада.

Ад протаэламскага перыяду (канец 4-га — пачатак 3-га тыс. да н.э.) дайшлі багатыя пахаванні з ляпнымі размаляванымі керамічнымі пасудзінамі і помнікамі іерагліфічнай эламскай пісьменнасці; ад эламскага мастацтва (2—1-га тыс. да н.э.) — скульптура, кераміка, размаляваныя паліваныя абліцоўкі, рэльефы, помнікі, прывезеныя з паходаў у Месапатамію (стэлы Нарам-Суэна, ці Нарамсінаbeen, Хамурапі; абедзве ў Луўры). Найбольш познія знаходкі адносяцца да 9—10 ст. н.э.