Сцяг Каморскіх Астравоў
Выгляд
Сцяг Саюза Каморскіх Астравоў | |
---|---|
Зацверджаны | 7 студзеня 2002 |
Прапорцыя | 3:5 |
Дзяржаўны сцяг Саюза Каморскіх Астравоў у яго цяперашняй форме быў прыняты ў 2002 годзе. Папярэдні сцяг уяўляў сабой паўмесяц на зялёным фоне. На новым сцягу паўмесяц захаваны, але змешчаны ў зялёны трохкутнік. Акрамя таго былі дададзеныя чатыры паласы, якія сімвалізуюць чатыры вострава архіпелага: жоўты сімвалізуе Магелі, белы сімвалізуе Маёта, чырвоны сімвалізуе Анжуан і сіні сімвалізуе Гранд-Камор. Чатыры зоркі побач з паўмесяцам таксама сімвалізуюць астравы. Паўмесяц сімвалізуе іслам - галоўную рэлігію Каморскіх Астравоў.
Гістарычныя сцягі Каморскіх Астравоў
[правіць | правіць зыходнік]-
Сцяг Францыі
1886—1963