Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Тамара Ігнатаўна Чарняўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Ігнатаўна Чарняўская
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1934(1934-10-02) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Ігнат Дуброўскі
Род дзейнасці гісторык архітэктуры
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1967)
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Тама́ра Ігна́таўна Чарня́ўская (2 кастрычніка 1934, Масква) — беларускі гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1967).

Нарадзілася 2 кастрычніка 1934 ў Маскве, у сям’і беларускага пісьменніка Ігната Дуброўскага (Чарняўскага)[1], які ў той час працаваў намеснікам дырэктара па навучальнай частцы Усесаюзнага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі.

У 1959 скончыла Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі Н. М. Макляцова, У. А. Чантурыя). У 19591960 гадах працавала ў Белдзяржпраекце. 3 1961 працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1971 года — старшым навуковым супрацоўнікам, адначасова ў 19631971 — выкладчыкам у БПІ. У 1967 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Архітэктура горада Магілёва: (даследаванне планіроўкі і забудовы)».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969, членскі білет № 459. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гістарычную планіроўку і забудову Віцебска, Магілёва, Мінска, помнікі архітэктуры Беларусі. Адна з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (Мінск, 19841987), «Гісторыі беларускага мастацтва», цыклу навуковых артыкулаў па гісторыі беларускай архітэктуры ў БелСЭ, у навуковых і перыядычных выданнях. Аўтар манаграфій «Архітэктура Магілёва. З гісторыі планіроўкі і забудовы горада» (Мінск, 1973), «Архітэктура Віцебска. З гісторыі планіроўкі і забудовы горада» (Мінск, 1980), «Помнікі архітэктуры Мінска XVII — пачатку XX ст.» (Мінск, 1984, з А. Ю. Пятросавай).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1990) за ўдзел у выданні «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (адзін з аўтараў цыкла артыкулаў, член рэдкалегіі).

  • Архітэктура Магілёва. Мн., 1973;
  • Архітэктура Віцебска. Мн., 1980;
  • Памятники архитектуры Минска XVII — начала XX в. Мн., 1984 (разам з А. Ю. Пятросавай).

Зноскі