Томас Іаган Зеебек
Томас Іаган Зеебек | |
---|---|
ням.: Thomas Johann Seebeck | |
| |
Дата нараджэння | 29 сакавіка (9 красавіка) 1770[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1831[2][3] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Christoph Seebeck[d] |
Дзеці | August Seebeck[d] |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Іаган Зеебек (ням.: Thomas Johann Seebeck; 9 красавіка 1770, Талін — 10 снежня 1831, Берлін) — нямецкі фізік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў медыцынскую адукацыю, жыў як прыватная асоба ў Іене, Байрэйце і Нюрнбергу, у 1818 пасяліўся ў Берліне, дзе быў абраны членам Акадэміі навук. Зеебек зрабіў некалькі адкрыццяў у оптыцы (каляровыя з'явы палярызацыі ў адна-і двухвосных крышталях, адкрытыя адначасова французскім фізікам Біё, а раней - Брустэрам у 1813 і Валастанам у 1814), акустыцы, у вучэнні аб цеплыні (размеркаванне цеплавых промняў у сонечным спектры), але асабліва - у галіне электрычнасці (адкрыццё ў 1821 тэрмаэлектрычных токаў; папярочнае намагнічванне). Зеебек шмат працаваў над вывучэннем хімічнага дзеяння святла і адкрыў, што гэта дзеянне не заканчваецца адразу па спыненні святла, але працягваецца і ў цемры вельмі доўгі час. Акрамя таго, Зеебек даў доследнае пацверджанне закону Брустэра пра сувязь паказчыка праламлення цела з вуглом поўнай палярызацыі.
У 1821 годзе адкрыў спосаб ахаладжэння рэчыва з дапамогай электрычнасці, названы яго імем. У 1822 годзе ён апублікаваў вынікі сваіх доследаў у артыкуле "Да пытання аб магнітнай палярызацыі некаторых металаў і руд, якая ўзнікае ва ўмовах рознасці тэмператур", апублікаваны ў дакладах Прускай акадэміі навук. У 1834 годзе быў адкрыты эфект Пельцье, адваротны эфекту Зеебека.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117654698 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Thomas Johann Seebeck // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Thomas Johann Seebeck // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Зеебек Томас Иоганн // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1770 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 10 снежня
- Памерлі ў 1831 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Германіі