Ту-334
Ту-334 | |
---|---|
Тып | пасажырскі самалёт |
Распрацоўшчык | Тупалеў[d] |
Вытворца | United Aircraft Corporation[d] і Казанская авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне імя С. П. Гарбунова[d] |
Першы палёт | 8 лютага 1999 |
Адзінак выраблена | 2 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ту-334 — расійскі сярэднемагістральны пасажырскі самалёт, распрацаваны ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадах з мэтай замяніць Як-42, Ту-134 і Ту-154. Па фінансавых меркаваннях серыйная вытворчасць самалёта арганізавана не была з прычыны запланаванага пазабюджэтнага фінансавання для праекта RRJ (у далейшым SSJ 100) і лепшага экспартнага патэнцыялу з-за сертыфікацыі (Ту-334 на расійскіх камплектуючых, а RRJ — на замежных)[1].
Гісторыя праекта
[правіць | правіць зыходнік]Савецкі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Праца над Ту-334 пачалася яшчэ ў канцы 1980-х гадоў. Самалёт разглядаўся як замена Ту-134 на рэгіянальных лініях, а для паскарэння яго сертыфікацыі і падрыхтоўкі вытворчасці ён павінен быў быць максімальна ўніфікаваны з самалётам Ту-204.
Першапачаткова разглядаліся два варыянты Ту-334: першы — з двухконтурнымі рухавікамі на пілонах пад крылом, другі — з вінтовентылятарнымі рухавікамі з штурхаючай шрубай у хваставой частцы фюзеляжа. Для рэалізацыі быў абраны другі варыянт, аднак, пазней рухавікі былі замененыя на двухконтурныя Д-436 Запарожскага КБ. Пры праектаванні Ту-334 шматлікія агрэгаты былі запазычаныя ў Ту-204. Гэта стала адной з прычын пераўцяжарвання самалёта на 4 тоны. З-за лішку рухальнай устаноўкі была парушана цэнтроўка, што прывяло да пераробак фюзеляжа: на першай доследнай машыне быў выразаны адсек у хваставой частцы.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сухой Суперджет 100 - Superjet 100. Фото. Видео. Схема салона. . avia.pro. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2018. Праверана 26 красавіка 2023.