Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Тэкставы працэсар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
LibreOffice Writer

Тэкставы працэсар — камп’ютарная праграма для стварэння і мадыфікацыі тэкставых дакументаў, кампаноўкі макета тэксту і папярэдняга прагляду дакументаў у тым выглядзе, як яны будуць надрукаваны (уласцівасць, вядомая як WYSIWYG)[1].

Сучасныя тэкставыя працэсары, акрамя фарматавання шрыфтоў і абзацаў, праверкі арфаграфіі, уключаюць магчымасці, раней уласцівыя толькі настольным выдавецкім сістэмам, у тым ліку стварэнне табліц і ўстаўку графічных выяў[1].

Тэкставымі працэсарамі ў 1970-я—1980-я гады называлі прызначаныя для набору і друку тэкстаў машыны індывідуальнага і офіснага выкарыстання, складзеныя з клавіятуры, убудаванага камп’ютара для прасцейшага рэдагавання тэксту, а таксама электрычнай друкавальнай прылады. Пазней найменне «тэкставы працэсар» стала выкарыстоўвацца для камп’ютарных праграм, прызначаных для аналагічнага выкарыстання.

Машына — тэкставы працэсар Brother WP-1400D, 1994 год.

Праграмы для працы з тэкстамі можна падзяліць на тэкставыя рэдактары, тэкставыя працэсары і выдавецкія сістэмы.

Вядомыя тэкставыя працэсары

[правіць | правіць зыходнік]
  • Лексікон
  • AbiWord
  • ChiWriter — папулярны ў 1990-х гадах ва Усходняй Еўропе тэкставы працэсар, для работы з навуковымі тэкстамі
  • JWPce — тэкставы працэсар для японскай мовы.
  • LibreOffice Writer — тэкставы працэсар са складу свабоднага офіснага пакета LibreOffice.
  • Lotus WordPro
  • Microsoft Word — тэкставы працэсар ад кампаніі Microsoft
  • Microsoft Works
  • WordPerfect

Зноскі